Даўжыня цела 5—7, хваста каля 4 см. Важыць 4—7 г. Поўсць кароткая, аксаміцістая, на спіне і баках бура-каштанавая. Бруха брудна-бялёсае. Хвост зверху бура-каштанавы, знізу — шараваты.
Жыве ў лясным подсціле ў месцах з вільготнай мяккай глебай, па зарослых берагах вадаёмаў. Распаўсюджана ў таежнай зонеЕўразіі і ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі на тэрыторыі Беларусі рэдкая. Размнажаюцца з красавіка па верасень. Дзіцянят 2—4, часцей за ўсё 7—8.
Буразу́бка сярэ́дняя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 359. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.