Буран (бронеаўтамабіль)
| Буран | |
|---|---|
«Буран» на форуме «Армія 2021» | |
| Тып: | шматмэтавы лёгкабраняваны аўтамабіль |
| Гісторыя службы | |
| Выкарыстоўвалася: | |
| Войны і канфлікты: | Уварванне Расіі ва Украіну (2022) |
| Гісторыя вытворчасці | |
| Гады вытворчасці: | з 2017 года |
| Характарыстыкі | |
| Даўжыня, мм: | 5580 |
| Шырыня, мм: | 2270 |
| Вышыня, мм: | 2450 |
| Экіпаж (разлік), чал.: | 1 (кіроўца) |
Буран — расійскі шматмэтавы лёгкабраніраваны бронеаўтамабіль, распрацаваны прадпрыемствам «Рида» (раней «Нижегородское авиационное общество»). Ключавой асаблівасцю машыны з’яўляецца модульная канструкцыя бранякорпуса[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Асновай сямейства з’яўляецца шасі «Буран CC» (Chassic Cab — «шасі і кабіна»). Гэта паўнапрывадны рамны двухвосевы аўтамабіль, створаны на аснове камерцыйнага грузавіка ГАЗ-3308 «Садко» з дызельным рухавіком ЯМЗ-534 магутнасцю 210 конскіх сіл. Па жаданні заказчыка ўсталёўваецца альбо аўтаматычная, альбо механічная каробка перадач[2]. Масты аснашчаны рысорнай падвескай, а кола дазваляе праехаць 50 км са спушчанай шынай[2]. Корпус і шкленне бронеаўтамабіля абараняюць ад вінтовачных куль і аскепкаў, а экіпаж абаронены ад падрыву 600 гр тратылу[2]. Грузападымальнасць без модуля складае 4 тоны. «Буран» здольны пераадольваць водныя перашкоды глыбінёй 1,2 метра дзякуючы шноркелю[3]. Аўтамабіль можа быць як леварульным, так і праварульным[1]. Браніраванне мае клас STANAG 2[4].
Модульная нагрузка
[правіць | правіць зыходнік]На «Буран» даступныя да ўсталёўкі 7 модуляў, уключаючы пасажырскія, грузавыя і камбінаваныя[5]. Пасажырскія модулі дазваляюць перавозіць ад 5 да 10 чалавек у кузаве, таксама існуе VIP-мадыфікацыя з павышаным камфортам[5]. Модуль-фургон AMEV дазваляе ператварыць «Буран» у санітарны грузавік з месцамі для 4 насілак і двух пасажыраў. Модуль Cargo робіць з бронеаўтамабіля грузавік з нагрузкай у 10 тон[6]. Бронеаўтамабіль можа пастаўляцца заказчыку з некалькімі модулямі[1].
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]
Расія — бронеаўтамабілі «Буран» мадыфікацыі АРС-6 былі заўважаны на ўзбраенні 141-га спецыяльнага матарызаванага палка падчас бітвы за Марыупаль[7].
Беларусь — вырабляюцца ў розных мадыфікацыях пад назвай «Asilak» з 2019 года[8]. Выкарыстоўваецца як платформа для РСЗА «Флейта»
Арменія — вырабляюцца ў розных мадыфікацыях пад назвай «Лусан» (арм.: լուսան — Рысь) на Чарэнцаванскім станкабудаўнічым заводзе з 2021 года[9].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Буран | Бронеавтомобиль БУРАН - официальный сайт | Нижний Новгород (руск.)(недаступная спасылка). buran. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ а б в Характеристики | Бронеавтомобиль БУРАН - официальный сайт (руск.)(недаступная спасылка). buran. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ Невоенный «Буран» гражданского назначения (руск.). Дром. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ RIDA | BURAN CARGO / Специальные / Автомобили(недаступная спасылка). ridacars.ru. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ а б Модельный ряд | Бронеавтомобиль БУРАН - официальный сайт (руск.)(недаступная спасылка). buran. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ Модификация CARGO (руск.)(недаступная спасылка). buran. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ Что за российский бронеавтомобиль Buran замечен в Мариуполе? (руск.). AiF (12 красавіка 2022). Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ Бронеавтомобили ASILAK-1 будут выпускать в Беларуси - все подробности проекта (руск.). www.abw.by. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ В Армении будут выпускать бронеавтомобили на российском шасси (руск.). Красная весна. Праверана 8 жніўня 2022.