Бургундскі канал
Выгляд
Бургундскі канал (фр.: Canal de Bourgogne) — канал у Бургундыі.
Канал праходзіць па тэрыторыі дэпартаментаў Іона і Кот-д’Ор і злучае Атлантычны акіян праз Сену і Іону ў Міжэнне і Міжземнае мора праз Рону і Сону у Сен-Жан-дэ-Лонэ. Будаўніцтва канала працягвалася з 1775 па 1832, перапыняючыся на доўгі час.
Даўжыня канала — 242 км, на ім пабудавана 189 шлюзаў, сярэдняя глыбіня — 1,8 м. Частка канала даўжынёй 3333 м праходзіць у тунэлі. Найвышэйшы пункт — 378 м у Пуі-ан-Аксуа, самы нізкі — 79 м пры зліцці з Іонай. Найбуйнейшы горад на канале — Дыжон.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
У тунэлі Бургундскага канала
-
Бургундскі канал зімой
-
Шлюз на Бургундскім канале
-
Канал у раёне Пуі-ан-Аксуа
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бургундскі канал
- Burgundy Canal, France
- Burgundy Eye. 750 miles of waterways for messing about in boats Архівавана 4 мая 2011.