Перайсці да зместу

Бурка (мужчынская вопратка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бу́рка — мужчынская вопратка з башлыком, якую звычайна надзявалі ў дарогу або ў халоднае дажджлівае надвор’е паверх кажуха ці світкі. Як тып адзення бурка прыйшла ў Еўропу з Усходу (сам тэрмін лічыцца персідскім)[1].

Гісторыя і бытаванне

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі бурка вядома з XVII стагоддзя. З канца XIX стагоддзя пад уплывам гарадскога касцюма яна трывала замацавалася ў сялянскім асяроддзі і бытавала амаль па ўсёй краіне да 1950-х гадоў. У некаторых мясцовасцях гэты тып адзення называлі бурносам.

Імерэцінскі дваранін Авальяні ў бурцы. Фотаздымак Дзмітрыя Ермакова, каля 1890
Бурка — лямцавы плашч народаў Цэнтральнага Каўказа. Фотаздымак Макса Карла Тыльке, 1922

Таксама бурка вядома як традыцыйны лямцавы плашч у народаў Каўказа[1].

Беларускія буркі шылі з саматканага валенага сукна цёмных колераў. Яны мелі прамы крой, былі двухбортнымі, з адкладным каўняром, шырокім хлясцікам (поясам) і праразнымі кішэнямі. Святочныя варыянты часта ўпрыгожвалі дэкаратыўнай строчкай, а таксама нашыўкамі з чорнага ці чырвонага сукна і тасьмы[1].