Перайсці да зместу

Бурнаніт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бурнаніт
Формула CuPbSbS3
Прымесь As, Fe, Ag, Zn, Mn, Ni
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер шэра-стальны, шэры да бясколернага
Колер рысы шэра-стальны, чорны
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2,5—3
Спайнасць недасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 5,7—5,9 г/см³
Сінгонія ортарамбічная,
Крышталічная рашотка a = 8,153, b = 8,692, c = 7,793
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бурнані́т[2] — мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід свінцу, медзі і сурмы, CuPbSbS3. Адкрыты ў 1805 годзе Р. Джэмсанам (Robert Jameson) і названы ў гонар французскага крышталёграфа і мінеролага Ж. Л. Бурнона (Jacques Louis de Bournon, 1751—1825)[3].

Крышталізуецца ў ортарамбічнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, таблітчастыя крышталі, кароткапрызматычныя зерні, зярністыя агрэгаты. Колер ад бледна-шэрага да бясколернага. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,7—5,9 г/см³. Крохкі.

Выкарыстоўваецца ў якасці руды на медзь, свінец, сурму.

Паходжанне і радовішчы

[правіць | правіць зыходнік]

Бурнаніт мае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца разам з галенітам, пірытам, джэмсанітам, буланжэрытам, сфалерытам і інш.[4] У зоне акіслення лёгка змяняецца з утварэннем малахіту, сурмянай охры, азурыту і цэрусіту[4].

Радовішчы ў Аўстраліі, Германіі, ЗША, Расіі (Урал, Забайкалле, Якуція, Далёкі Усход), Мексіцы, Перу, Чылі, Чэхіі, Казахстане, Узбекістане і інш.

Зноскі

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  3. Bournonite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy (англ.)
  4. 1 2 Бурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья (руск.)
  • Бурнаніт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 352.
  • Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского.— М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)