Бурнос (жаночае адзенне)
Выгляд
Бурно́с — верхняе адзенне беларускіх жанчын. Апраналі ў халоднае надвор’е як святочную вопратку замест світкі ці кажуха. Падобнае адзенне (бурнус) вядома ў рускіх жанчын. Бурнос пашырыўся з XIX стагоддзя пад уплывам заходнееўрапейскага гарадскога касцюма[1].
Шылі бурносы з шэрага, радзей белага, саматканага валенага сукна. Аднабортны, доўгі, расшыраны ўнізе бурнос зашпільваўся на гузікі, меў адкладны каўнер (на Вілейшчыне — без каўняра) і дзве невялікія бакавыя завышаныя кішэні. Аздаблялі нашыўкамі і аблямоўкай чорнага аксаміту, шоўкавай ці сацінавай тасьмы, дэкаратыўнай строчкай. Бурносы бытавалі ў строях Панямоння і Цэнтральнай Беларусі да 1930-х гадоў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 352.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Ф. Раманюк. Бурнос // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 352. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).