Буру
Выгляд
Буру | |
---|---|
індан. Pulau Buru | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 2 429 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
03°25′16″ пд. ш. 126°39′39″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малайскі архіпелаг |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бу́ру (індан.: Pulau Buru) — востраў у Ціхім акіяне, у Малайскім архіпелагу, тэрыторыя Інданезіі.
Востраў уваходзіць у групу Малукскіх астравоў. Абмываецца морам Серам на поўначы і морам Банда на захадзе і поўдні. На ўсходзе пралівам Маніпа аддзелены ад астравоў Серам і Амбон. Плошча паверхні 8,8[1] тыс. км². Паверхня вострава гарыстая. Вышыні да 2429[1] м. Найвышэйшы пункт — гара Каўпталатмада. Паверхня складзена з асадкавых парод кайназою.
Асноўны порт — Намлеа.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 353.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 76. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Buru // Encyclopædia Britannica (англ.)