Бурфі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бурфі

Бурфі — папулярны дэсерт індыйскай (а таксама пакістанскай і бангладэшскай) кухні. У базавым выглядзе ўяўляе сабой цукерку тыпу памадка, зробленую з уваранага згушчанага малака.

Слова «бурфі» паходзіць ад персідскага слова «барф» са значэннем снег — адсылка да колеру дэсерту. Колер, аднак, можа змяняцца пры дадатковых інгрэдыентах — садавіны (напрыклад, манга), арэхаў, ружовай вады. Нярэдка дадаецца мякаць какоса. Зверху бурфі ўпрыгожваюць вобмешкай з такняных арэхаў, а ў асабліва ўрачыстых выпадках — найтонкімі аркушамі срэбра, якія ў Індыі таксама ядуць, хоць яны і не маюць смаку. Кожны тып бурфі ў Індыі мае сваю назву. Прыгатаваныя бурфі звычайна наразаюць квадратамі ці ромбамі, як пахлаву, хоць бываюць і бурфі круглай формы. Іх часта падаюць падчас вяселляў і індуісцкіх рэлігійных свят, такіх, як свята Дзівалі.