Бурыта
Выгляд
Бурыта | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Burrito_Bowl.jpg/220px-Burrito_Bowl.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Veggie_Burrito_Nuremberg.jpg/220px-Veggie_Burrito_Nuremberg.jpg)
Бурыта (памяншальнае ад ісп.: burro — асёл; «вослік») — мексіканская страва, якая складаецца з мяккай пшанічнай аладкі (тартыльі), у якую загорнута разнастайнае начынне, да прыкладу, фарш, фасоля, рыс, памідоры, авакада або сыр. Часам туды ж дадаецца салата і смятана або таматны соус.
У адрозненне ад файхіта, бурыта падаецца ўжо гатовым, з начыннем унутры, у той час як для фахіты начынне падаюць асобна ад тартыльі, і кожны самастойна выбірае, што менавіта загарнуць у тартылью.
Смажаныя бурытас называюцца чымічанга, і, у адрозненне ад энчылады, вырабляюцца з пшанічнай мукі.