Бурэінскі хрыбет
Бурэінскі хрыбет | |
---|---|
50° пн. ш. 133° у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Хабараўскі край |
Даўжыня | 400 км |
Вышэйшы пункт | 2167 м |
Бурэінскі хрыбет (руск.: Буреинский хребет) — горны хрыбет у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Даўжыня каля 400 км. Вышыня 2167 метраў. Складзены з кражаў і сярэднегорных хрыбтоў (Дусэ-Алінь, Ам-Алінь, Эзоп), утвораных гранітамі, гнейсамі, асадкавымі і эфузіўнымі пародамі. На схілах хваёвыя і шыракалістыя лясы. Вяршыні маюць згладжаныя гальцовыя формы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).