Бусоль
Бусо́ль (фр.: boussole) — геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных кутоў паміж магнітным мерыдыянам і кірункам на пэўны прадмет. Выкарыстоўваецца ў топагеадэзічных работах для арыентацыі планшэта і вызначэння схілення магнітнай стрэлкі.
Асноўныя часткі: вярчальная магнітная стрэлка, колца з кутавымі дзяленнямі і дыоптры або аптычная труба для навядзення на прадмет. Куты вымяраюцца ў градусах (геадэзічная бусоль) або ў дзяленнях вугламера (артылерыйская бусоль).
Артылерыйская бусоль уваходзіць у лік прылад кіравання артылерыйскім агнём служыць для цэлеўказання, вывучэння мясцовасці і цэляў, назірання ў час стральбы і тапаграфічнай прывязкі агнявых пазіцый і назіральных пунктаў.
У Савецкай Арміі пачатку 1980-х гадоў найбольш распаўсюджанымі былі перыскапічныя бусолі тыпу ПАБ з дакладнасцю вымярэння 3,6' або 1 малое дзяленне вугламера[1].
Зноскі
- ↑ Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) — С. 107.