Бусяжскі сельсавет
Jump to navigation
Jump to search
Бусяжскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Івацэвіцкі раён |
Уключаў | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бусяж |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 16 лютага 1987 |
Бу́сяжскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бусяж.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыўдаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Бярозаўскага раёна. 16 лютага 1987 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мілейкаўскага сельсавета, цэнтр Мілейкаўскага сельсавета перанесены ў вёску Бусяж[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Була, Бусяж, Вялікі Галік, Галынка, Грыўда, Дубітава, Рацкевічы, Харошча.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.