Бусідо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слова «Бусідо» на камяні.
Самурай у даспехах, 1860-я гады.

Бусід́о (яп.: 武士道 бусі-до, «шлях воіна») — у сярэдневяковай Японіі разнавіднасць напісанага ганаровага кодэксу класа воінаў.

Сярод асноўных прынцыпаў бусідо — абсалютная вернасць свайму сюзерэну, адвага ў баі і пагарда да смерці, павага да праціўніка, выкананне прынятых на сябе абавязкаў і загартоўка духу.

Сфарміравалася на аснове элементаў канфуцыянства, светапогляду будыйскай секты дзэн і сінтаізму. У наш час бусідо аказвае ўплыў на этыку японцаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]