Аднагадовая расліна 2-18 см вышынёй. Сцеблы з вельмі скарочанымі міжвузеллямі і распасцёртымі галінамі. Лісце чарговае, лінейна-клінаватае або вузка-лапаткападобнае, 0.4–1.2 см даўжынёй, да аснавання звужанае ў хвосцік, які ў некалькі разоў перавышае міжвузеллі. Чашачка 0.7–1.5 мм даўжынёй, яе зубчыкі востра-трохкутныя. Пялёсткі неразвітыя. Тычынак 2. Каробачка амаль шарападобная, часта малінава-чырвоная[4].
Ва Украіне від расце на адкрытых вільготных месцах — па Дняпры і яго левых прытоках, Северскім Данцу з прытокамі, часты; на Правабярэжжы ў раёнах, прылеглых да Дняпра, зрэдку[4].
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Peplis alternifoliaM.Bieb.
↑ абвДоброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 206.(руск.)(укр.)