Буфанада
Выгляд
Буфана́да (італ.: buffonata — «блазнаванне») — від тэатральнага паказу і прыём акцёрскага выканання, заснаваныя на рэзкім, камедыйным перабольшанні пераважна вонкавай характарнасці[1].
Асабліва пашырана ў цырку (гл. клаунада)[1].
Узнікла ў народным тэатры (мім, скамарохі, італьянская камедыя дэль артэ), выкарыстоўвалася ў батлейцы[1].
На выкарыстанне прыёмаў буфанады разлічаны і некаторыя творы Мальера, К. Гальдоні, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца, Я. Купалы, У. Маякоўскага і іншых[1].
Элементы буфанады выкарыстоўвалі пры стварэнні камедыйных вобразаў беларускія акцёры А. Ільінскі, Г. Глебаў, П. Малчанаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Буфанада // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 362. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).