Бухарэсцкі нацыянальны ўніверсітэт тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі імя Іона Лукі Караджалэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Бухарэсцкі нацыянальны ўніверсітэт тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі імя Іона Лукі Караджалэ
рум.: Universitatea Naţională de Artă Teatrală şi Cinematografică „Ion Luca Caragiale” din Bucureşti
UNATC.png
Арыгінальная назва рум.: Universitatea Naţională de Artă Teatrală şi Cinematografică „Ion Luca Caragiale” din Bucureşti
Заснаваны 1954
Рэктар Liviu Lucaci[d]
Размяшчэнне Бухарэст, Румынія
Сайт unatc.ro

Бухарэсцкі нацыянальны ўніверсітэт тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі імя Іона Лукі Караджалэ (рум.: Universitatea Naţională de Artă Teatrală şi Cinematografică „Ion Luca Caragiale” din Bucureşti) — румынская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бухарэст.

Названы ў гонар пісьменніка і драматурга Іона Лукі Караджалэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы тэатральны факультэт пачаў сваю дзейнасць у Бухарэсце ў 1834 годзе ў рамках філарманічнай школы музыкі, дэкламацыі і літаратуры. У 1948 годзе ў рамках Інстытута мастацтваў быў створаны факультэт рэжысуры, які аб'яднаў на два гады ўсю мастацкую адукацыю ў Бухарэсце. У 1950 годзе былі створаны Інстытут кінематаграфічнага мастацтва і Тэатральны інстытут. У 1954 годзе два інстытуты аб'ядноўваюцца ў адзін. У 1990 годзе ён стаў Акадэміяй тэатра і кіно - адзінай традыцыйнай школай у галіне тэатра і кіно ў Румыніі з універсітэцкім званнем, прызнаным на міжнародным узроўні. З 1998 года акадэмія тэатра і кіно ператварылася ва ўніверсітэт.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэатральны факультэт
  • Факультэт кінематраграфіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі