Бухгалтарскі баланс
Бухгалтарскі баланс — гэта форма фінансавай справаздачнасці, якая адлюстроўвае фінансавае становішча арганізацыі на пэўную дату. Баланс паказвае актывы, абавязацельствы і ўласны капітал прадпрыемства ў структураваным выглядзе[1].
Асноўныя прынцыпы
[правіць | правіць зыходнік]Бухгалтарскі баланс складаецца з дзвюх частак[2]:
- Актыў — уключае ўсё, што належыць прадпрыемству: грашовыя сродкі, асноўныя сродкі, матэрыялы, дэбіторская запазычанасць і інш.
- Пасіў — паказвае крыніцы фінансавання актываў: уласныя сродкі (уласны капітал) і пазычаныя сродкі (абавязацельствы).
Асноўнае ўраўненне бухгалтарскага балансу:
Актывы = Уласны капітал + Абавязацельствы[1]
Структура балансу
[правіць | правіць зыходнік]Бухгалтарскі баланс звычайна складаецца з наступных раздзелаў[3]:
Актывы
- Доўгатэрміновыя актывы (асноўныя сродкі, нематэрыяльныя актывы)
- Кароткатэрміновыя актывы (запасы, дэпазіты, грашовыя сродкі)
Пасівы
- Уласны капітал (статутны фонд, нерэалізаваная прыбытак)
- Доўгатэрміновыя абавязацельствы (пазыкі)
- Кароткатэрміновыя абавязацельствы (крэдыторская запазычанасць)
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Бухгалтарскі баланс дае магчымасць карыстальнікам фінансавай інфармацыі (уладальнікам, інвестарам, крэдыторам, дзяржаўным органам) ацаніць фінансавы стан арганізацыі, яе плацежаздольнасць, рызыкі і эфектыўнасць кіравання рэсурсамі.
Заканадаўства
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі форма і парадак складання бухгалтарскага балансу рэгулююцца нацыянальнымі стандартамі бухгалтарскага ўліку і адпаведным заканадаўствам, уключаючы Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бухгалтарскім уліку і фінансавай справаздачнасці»[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б С. К. Маталыцкая, Л. К. Голуб, Н. Н. Киреенко. Теоретические основы бухгалтерского учета : учеб.-метод. пособие. — Минск: БГЭУ, 2019. — 87 с. — ISBN 978-985-564-278-8.
- ↑ Сокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9.
- ↑ Н.Н. Илышева, Е.Р. Синянская, О.В. Савостина. Бухгалтерский учет. Учебное пособие. — Екатеринбург: Издательство Уральского университета, 2016. — ISBN 978-5-7996-1820-9.
- ↑ «О бухгалтерском учете и отчетности» – тематические подборки НПА на Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 16 мая 2025.