Бухгалтарскі рахунак
Рахунак бухгалтарскага ўліку — гэта спосаб бягучага адлюстравання ўсіх змен, што адбываюцца ў змесце сродкаў і крыніц іх утварэння. Рахункі з’яўляюцца назапашвальнікамі фактычнай інфармацыі. Яны адкрываюцца на кожны артыкул балансу і служаць для ўліку аднародных відаў сродкаў і іх крыніц[1].
Кожнаму артыкулу балансу адпавядае пэўны рахунак са сваёй назвай і нумарам, які неабходны для хуткай і аператыўнай апрацоўкі інфармацыі. Будова рахункаў і іх знешні выгляд залежаць ад аб’екта, формы і арганізацыі ўліку[1].
Бухгалтарскі рахунак уяўляе сабой табліцу, якая мае два бакі: левы называецца – дэбет, правы – крэдыт[2].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Актыўныя рахункі — гэта рахункі для ўліку сродкаў па змесце і размяшчэнні, яны адлюстроўваюць стан і змену актыўных артыкулаў балансу, гаспадарчых сродкаў або маёмасці[2].
Пасіўныя рахункі — гэта рахункі для ўліку сродкаў па крыніцах іх утварэння, для адлюстравання змены пасіўных артыкулаў балансу або абавязацельстваў[2].
Актыўна-пасіўныя рахункі прызначаны, як правіла, для ўліку разлікаў з пастаўшчыкамі, бюджэтам, работнікамі па аплаце працы[2].
Балансавыя рахункі — гэта рахункі бухгалтарскага ўліку, паказчыкі якіх знаходзяць адлюстраванне ў бухгалтарскім балансе[1].
Забалансавыя рахункі прызначаны для атрымання інфармацыі пра наяўнасць і рух каштоўнасцей, якія не належаць прадпрыемству, але часова знаходзяцца ў ягоным карыстанні, распараджэнні альбо на адказным захаванні. Такія рахункі таксама называюць дэпазітнамаёмаснымі.[1].
Сінтэтычныя рахункі — гэта абагульненыя рахункі, прызначаныя для ўліку цэлай групы аднастайных гаспадарчых сродкаў або іх крыніц[2].
Аналітычныя рахункі — гэта рахункі, якія раскрываюць змест сінтэтычных рахункаў і служаць для ўліку аднаго канкрэтнага віду сродкаў[2].
Патрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]Бухгалтарскія рахункі павінны быць пабудаваны такім чынам, каб яны маглі даць поўную карціну аб стане сродкаў прадпрыемства і іх крыніцах, аб фінансавым становішчы прадпрыемства і аб выніках яго дзейнасці[1].
Сістэма рахункаў павінна забяспечваць адлюстраванне ва ўліку ўсіх гаспадарчых аперацый і фармаваць інфармацыю для кіравання з рознай ступенню дэталізацыі — абагульненую або падрабязную[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 Н.В. Комина, Т.А. Сахнович. Основы теории бухгалтерского учета: пособие для студентов экономических специальностей. — БНТУ, 2010. — ISBN 978-985-525-413-4.
- 1 2 3 4 5 6 7 Сокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9
