Бушаўка (Рэчыцкі раён)
Вёска
Бушаўка
|
Бу́шаўка[1] (трансліт.: Bušaŭka, руск.: Бушевка) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Заходаўскага сельсавета.
За 41 км на паўночны захад ад Рэчыцы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бабічы, за 91 км ад Гомеля.[2] Транспартная сувязь ад аўтамабільнай дарогі H4162 Светлагорск — Рэчыца толькі прасёлкамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў пачатку XX ст. сялянамі з Бушаўкі (цяпер Буда-Кашалёўскі раён) і мясцовых суседніх вёсак. Спачатку называлася Нова-Бушаўкай.
У 1931 годзе арганізаваны калгас, была кузня. Падчас 2-й сусветнай вайны (18.4.1943[3][4][5][6], па іншых версіях — да 1.6.1943[7], летам 1943[8] або жніўнем 1943[9]) карнікі спалілі жыўцом у калгасным клубе мужчын вёскі — каля 80 чалавек, і некалькіх жыхароў суседніх Елізаравічаў, а затым і самую вёску. Ацалелыя жыхары пайшлі да сваякоў па суседніх вёсках, адкуль неўзабаве большасць з іх прымусова сагнаны ў Германію. Ахвяры карнікаў пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры Бушаўкі.
Аператыўная зводка за 21 лістапада 1943 года ад Савінфармбюро паведамляла пра «авалоданне моцна ўмацаванымі апорнымі пунктамі праціўніка», у тым ліку і Бушаўкай, савецкімі войскамі[10], такім чынам, гэты дзень можна лічыць часам вызвалення вёскі.
На франтах вайны загінула 14 жыхароў Бушаўкі.
- Адамцоў Парфен Сцяпанавіч
- Алексеенка Антон Прохаравіч
- Алексеенка Васіль Пятровіч
- Алексеенка Рыгор Малахавіч
- Алексеенка Захар Прохаравіч
- Алексеенка Іван Рыгоравіч
- Алексеенка Сцяпан Рыгоравіч
- Алексеенка Наталля Іванаўна
- Аўласенка Цімафей Емяльянавіч
- Блізнец Васіль Данілавіч
- Грыб Васіль Ануфрыевіч
- Грыб Міхаіл Нікіфаравіч
- Грыб Нікіфар Ануфрыевіч
- Дворнік Віктар Пятровіч
- Дворнік Юрый Віктаравіч
- Дзенісенка Андрэй Пятровіч
- Дзенісенка Васіль Пятровіч
- Дзенісенка Іван Андрэевіч
- Дзенісенка Міхаіл Андрэевіч
- Дзенісенка Павел Пятровіч
- Іванешка Адам Апанасавіч
- Іванешка Аляксандр Філімонавіч
- Іванешка Ягор Філімонавіч
- Іванешка Міхаіл Ягоравіч
- Іванешка Назар Ігнатавіч
- Іванешка Фёкла Апанасаўна
- Іванешка Філімон Авяр’янавіч
- Клопат Савелій Ягоравіч
- Кавалёў Пётр Андрэевіч
- Каваленка Адам Пракоф’евіч
- Коцур Яўсей Ільіч
- Круцялёва Марыя Ільінічна
- Куляненка Тарас Пракоф’евіч
- Куляненка Таццяна Пракоф’еўна
- Кухарэнка Афанасій Міхайлавіч
- Кухарэнка Іван Сямёнавіч
- Кухарэнка Кандрат Апанасавіч
- Кухарэнка Сямён Міхайлавіч
- Лепушэнка Аляксандр Ягоравіч
- Лепушэнка Васіль Яўцеевіч
- Лепушэнка Яўцей Прохаравіч
- Лепушэнка Ягор Прохаравіч
- Лепушэнка Канстанцін Сцяпанавіч
- Лепушэнка Мікалай Сцяпанавіч
- Лепушэнка Сцяпан Прохаравіч
- Макеенка Апанас Мікітавіч
- Макеенка Ягор Сямёнавіч
- Макеенка Макар Іванавіч
- Макеенка Пётр Апанасавіч
- Макеенка Сысой Апанасавіч
- Макрэцкая Надзея Міхайлаўна (з Елізаравіч)
- Новік Захар Фёдаравіч (з Елізаравіч)
- Павёнак Іван Яўхімавіч
- Радчанка Аляксандр Фёдаравіч
- Радчанка Аляксандра Аляксееўна
- Радчанка Аляксей Фёдаравіч
- Радчанка Іван Міхайлавіч
- Радчанка Іван Фёдаравіч
- Радчанка Марыя Фядосаўна
- Радчанка Пётр Іванавіч
- Радчук Акуліна Кузьмінічна (з Елізаравіч)
- Рыбак Анастасія Іванаўна (з Елізаравіч)
- Рыбак Савелій Савельевіч (з Елізаравіч)
- Садоўскі Іван Казіміравіч
- Скавароднік Адам Мікіціч
- Скавароднік Клім Адамавіч
- Сцепаненка Архіп Архіпавіч
- Сцепаненка Архіп Нікіфаравіч
- Сцепаненка Апанас Цімафеевіч
- Сцепаненка Васіль Гаўрылавіч
- Сцепаненка Васіль Якаўлевіч
- Сцепаненка Рыгор Рыгоравіч
- Сцепаненка Даніла Цімафеевіч
- Сцепаненка Дзмітрый Нікіфаравіч
- Сцепаненка Ягор Трафімавіч
- Сцепаненка Іван Архіпавіч
- Сцепаненка Іван Дзмітрыевіч
- Сцепаненка Іван Мацвеевіч
- Сцепаненка Ілья Канстанцінавіч
- Сцепаненка Ісак Нікіфаравіч
- Сцепаненка Канстанцін Цімафеевіч
- Сцепаненка Якаў Мацвеевіч
- Чарнякоў Пётр Апанасавіч
- Шаўлоўскі Міна Мартынавіч
- Якіменка Атрох Пятровіч
- Якіменка Ларыён Пятровіч
- Янчэнка Сямён Парфенавіч
- Лепушэнка Дзмітрый Сцяпанавіч, знік без вестак[11], чэрвень 1941
- Лепушэнка Рыгор Прохаравіч, загінуў у палоне, лагер Цайтхайн, 16.12.1943[12]
- Макеенка Іван Фёдаравіч, загінуў 6.11.1944 у Венгрыі[13]
- Макеенка Мікалай Макар’евіч, знік без вестак, сакавік 1944[14]
- Сцепаненка Іван Анапасавіч, загінуў у палоне, шталаг II F (315), Хамерштайн, сакавік 1944[15]
Па вайне вёска адбудавана. Станам на 1959 год, у калгасе «12 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у Васількова.
Станам на верасень 2025 года, планіроўка вёскі складаецца з дзвюх вуліц — Калгаснай, мерыдыянальнай арыентацыі, і перпендыкулярнай ёй кароткай Лясной. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1940 год — 64 двары, 354 чалавекі
- 1959 год — 169 чалавек (перапіс)
- 2004 год — 17 двароў, 26 чалавек
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі
- ↑ Без срока давности 2021, с. 30-31.
- ↑ Виктор Корбут, Вячеслав Селеменев Документы из Национального архива Республики Беларусь свидетельствуют о преступлениях нацистов в 1943 году(руск.) // Советская Белоруссия. — 2015. — 15 января — № 7 (24637).
- ↑ Сергеев Игорь. Как судили предателя Родины, начальника полиции Антона Комаровского(руск.) // Гомельская правда. — 17 сент. 2017.
- ↑ ЦДТиИ Овация - Степаненко Евдокия Григорьевна (руск.). ovaciya-krasnodar.ru (28 студзеня 2015). Праверана 30 жніўня 2025.
- ↑ Без срока давности 2021, с. 34.
- ↑ Алена Ускова. Дзяцей гадавала ды шчыравала // Дняпровец. — 12 верасня 2014.
- ↑ Без срока давности 2021, с. 135.
- ↑ Сообщения Советского информбюро. Т. 5. Июль-декабрь 1943 года. — С. 250-251.
- ↑ Лепушенко Дмитрий Степанович, __.__.1916. Документы участника войны.. Память народа. Праверана 30 жніўня 2025.
- ↑ Лапушенко Григорий, __.__.1895. Документы участника войны.. Память народа. Праверана 30 жніўня 2025.
- ↑ Мокеенко Иван Федорович, __.__.1920. Документы участника войны.. Память народа. Праверана 30 жніўня 2025.
- ↑ Максенко Николай Макарьевич, __.__.1919. Документы участника войны.. Память народа. Праверана 30 жніўня 2025.
- ↑ Степаненко Иван Афанасьевич, 15.12.1919. Документы участника войны.. Память народа. Праверана 31 жніўня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
- Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. гомельская область. сборник архивных документов и материалов / сост. : А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол. : А. К. Демянюк [и др.]. — Минск : НАРБ; М. : Фонд «историческая память», 2021. — 576 с. : илл. ISBN 978-985-6372-91-2 (НАРБ). ISBN 978-5-9990-0074-3 (Фонд «Историческая память»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх