Буэнас-Айрэс (возера)
Выгляд
| Буэнас-Айрэс | |
|---|---|
| ісп.: Lago Buenos Aires / General Carrera | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 217 м |
| Плошча | 1850 км² |
| Найбольшая глыбіня | 590 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 4 000 км² |
| Выцякаюць | рака Бэйкер |
| Размяшчэнне | |
| Краіны | Аргенціна, Чылі |
| Рэгіёны | правінцыя Санта-Крус, правінцыя Хенераль-Карэра |
Буэнас-Айрэс або Хенераль-Карэра — возера ледавіковага паходжання ў Патагонскіх Андах, на мяжы Чылі і Аргенціны. Плошча возера ў цяперашні час — 1850 км². Знаходзіцца на вышыні 217 м над узроўнем мора. Найбольшая глыбіня 590 м. Заходняя частка возера — фіёрдападобная, апраўленая стромкімі залесаванымі схіламі; усходняя частка ляжыць на плато і абрамлена марэнамі. З возера выцякаюць рэкі Бэйкер і Рыа-Дэсеада. Адкрыта Карласам Марыяй Маяна ў ходзе яго экспедыцыі 1880—1881 гг.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
