Буяноўскі пагорак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Буяноўскі пагорак — марэнны астанец у Перабродскім сельсавеце Мёрскага раёна. Размешчаны за 11,5 км на паўночны ўсход ад Пераброддзя і за 9 км на паўночны захад ад Мёраў, ля вёсак Буянова, Крычава, Ліпніцы, Дзедзінка, Храброва. Магчыма, раней тут існаваў замак.

Абсалютная вышыня над узроўнем мора 155,3 м, бачная вышыня 17 м, даўжыня 1,2 км, шырыня 800 м, арыентацыя захад-усход. Утварыўся 14-16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга зледзянення. У наваколлях марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі і інш. Растуць імхі і лішайнікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 39-40.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]