Бхагавадгіта

Бхагавадгіта (Боская песня) — адзін з найвялікшых помнікаў індуізму, складнік «Махабхараты». Напісана ў форме дыялогу паміж прынцам-ваяром Арджунам і вознікам Крышнам, увасабленнем Вішну. Верагодна, была створана ў 2-1 стагоддзі да н.э., пазней за астатнюю частку эпасу. Арджуна разважае пра пакуты будучай бітвы, вагаецца, але Крышна тлумачыць, што найвышэйшы шлях — бесстаронняе выкананне абавязку, не зважаючы на асабісты поспех. «Бхагавадгіта» прысвячаецца пытанням існасці Бога і абмежаванай рэальнасці і прапануе 3 дысцыпліны для пераадолення абмежаванняў гэтага свету: джнану (веды / мудрасць), карму (спакойнае дзеянне) і бхакці (любоў да Бога). На працягу стагоддзяў да «Бхагавадгіты» ствараліся шматлікія каментарыі, сярод аўтараў якіх — Рамануджа і Махатма Гандзі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Britannica. Настольная энциклопедия в 2-х т. Т. 1. — Москва, 2006.