Бхілы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бхілы
(भील)
Women in Raisen district, M.P., India.jpg
Агульная колькасць 16821000
Рэгіёны пражывання Flag of India.svg Індыя, Flag of Pakistan.svg Пакістан
Мова бхілі
Рэлігія індуізм, іслам,
Блізкія этнічныя групы гуджаратцы, раджастханцы, сіндхі

Бхілы (саманазва: भील) — індаарыйскі народ на захадзе паўвострава Індастан. Жывуць у індыйскіх штатах Раджастхан і Гуджарат, а таксама на ўсходзе Пакістана. Агульная колькасць (2015 г.) - 16 821 тысяч чал.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што назва бхілаў паходзіць з дравідыйскіх моў і значыць лук. Як асобны народ узгадваюцца старажытнаіндыйскіх эпасах Махабхарата і Рамаяна. У перыяд сярэднявечча дзяржаўныя ўтварэнні бхілаў былі зруйнаваны раджпутамі, а самі бхілы выціснуты ў горныя і лясныя раёны. Аднак у пазнейшы перыяд бхілы прыцягваліся раджпутамі да ваеннай службы, паколькі лічыліся выдатнымі стралкамі і следапытамі. У XVIII ст. гэты народ моцна пацярпеў ад нашэсця маратхаў. У нашы дні ў Індыі маюць статус адывасі, афіцыйна прызнанага племяннога саюза.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым галоўным гаспадарчым заняткам бхілаў лічылася паляванне. У нашы дні — земляробства і жывёлагадоўля. Бхілы таксама традыцыйна займаюцца збіральніцтвам і рыбалоўствам. Да сярэдзіны XX ст. многія мужчыны наймаліся на ваенную або паляўнічую службу.

Асноўны тып паселішча — вёска, якая звычайна будуецца на пагорках і мае раскіданую планіроўку. Традыцыйная мужчынская вопратка ўключае доўгую насцегнавую повязь, кашулю з доўгімі рукавамі і галаўны ўбор сафа. Жанчыны носяць сары, паверх якіх апранаюць кашулі, хусткі і шалікі. І мужчыны, і жанчыны маюць разнастайныя ўпрыгожванні. Папулярны бранзалеты, падвескі, татуіроўка. Хаця большасць бхілаў спавядае індуізм, яны ўжываюць у ежу мяса і рыбу. Паўседзённымі стравамі з'яўляюцца кукурузны хлеб согра, тушаная гародніна, кіслае малако. Падчас святаў п'юць алкагольныя напоі, у тым ліку кукурузную або цукровую гарэлку, у якую для паха дадаюць кветкі.

Сярод бхілаў не распаўсюджаны каставы падзел. Грамадства падзяляецца на мноства экзагамных родаў на чале старэйшыны. Акрамя таго, існуе тэрытарыяльная абшчына фалія, што ўключае некалькі родаў. Яе чальцы абавязаны аказваць узаемную дапамогу. У этнічна змяшаных вёсках і гарадах фалія бхілаў ўтвараюць своеасаблівыя калоніі, замкнёныя ад іншых.

Бхілы маюць багаты вусны фальклор. Распаўсюджаны музычны інструмент — барабан.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў-бхілаў лічаць сябе індуістамі. Бхілы-мусульмане жывуць пераважна ў Пакістане. Старажытныя рэлігійныя звычаі найлепш захаваліся ў індуістаў. Яны шануюць бога-тыгра вагхдэва, а таксама некаторых іншых племянных багоў. Сталых святароў сярод бхілаў няма, але вылучацца пласт старэйшын, якія выконваюць функцыі арганізатараў рытуалаў і святаў.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Бхілы размаўляюць на некалькіх індаарыйскіх мовах, якія ў нашы дні аб'ядноўваюць пад агульнай назвай бхілі. Гэтыя мовы падзяляюцца на тры асноўныя групы — паўночную, цэнтральную і ўсходнюю. Усяго налічваецца 14 бхільскіх моў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]