Невялікая рыбка, даўжынёй 10—13, часам да 15 см, маса да 13 г. Падобная да верхаводкі (адрозніваецца дзвюма цёмнымі палосамі ўздоўж бакавой лініі і больш цёмнай афарбоўкай). Спіна цёмна-шэрая або цёмна-зялёная, брушка і ніз бакоў серабрыстыя. Лусна тонкая, лёгка ападае. Спінны і хваставы плаўнікі шэрыя, астатнія светлыя. Рот канечны. рыла злёгку высоўваецца над ніжняй сківіцай. У перыяд нерасту афарбоўка яркая, плаўнікі ля асновы чырванаватыя.
Гладкі Г. В.Быстранка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.