Бытантай
Бытантай | |
---|---|
руск. Бытантай | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 586 км |
Басейн | 40 200 км² |
Расход вады | 152 м³/с (за 20 км ад вусця[1]) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Верхаянскі хрыбет |
• Вышыня | 1200[1] м |
• Каардынаты | 66°14′27″ пн. ш. 128°12′18″ у. д.HGЯO |
Вусце | Яна |
• Каардынаты | 68°45′42″ пн. ш. 134°25′17″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Яна → мора Лапцевых → Паўночны Ледавіты акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18040300112117700022411 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бытанта́й (руск.: Бытантай)[2]— рака ў Азіяцкай часты Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Яна (басейн мора Лапцевых).
Даўжыня ракі 586[2][3] км. Плошча вадазбору 40 200[2][3] км². Сярэдні расход вады 152 м³/с (за 20 км ад вусця)[1], аб’ём сцёку 4,797[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на вышыні 1200[1] м, на ўсходнім схіле Арулганскага хрыбта. Большая частка цячэння ракі на адгор’ях Верхаянскага хрыбта. Даліна ракі шырынёй да 2[1] км, каля вусця пашыраецца да 20[1] км. Рэчышча меандруючае. Яго шырыня да 100[1] м. Замярзае ў сярэдзіне кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы мая. У зімовы перыяд рака перамярзае[1]. Суднаходная на адлегласці 120 км (ад вусця да сяла Кубалах)[3].
Прытокі: Еўрашкалаах, Мастах, Нюэле, Більлях, Ханах, Белене, Тэнкі, Лабыткання, Лыбалах, Кімпічэ, Аччыгый-Саккырыр, Улахан-Саккырыр, Харыя, Мандыя, Селябір, Кулгага-Суох, Ааллаах, Халбы, Атыкачан і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бытантай // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 79. — 538 с. — 100 000 экз.
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 183. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)