Быхаўская сінагога

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сакральнае збудаванне
Быхаўская сінагога
Byhawskaja synagoga 01.Jpg
53°31′10,59″ пн. ш. 30°15′18,76″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Быхаў
Канфесія іудаізм
Архітэктурны стыль рэнесанс
Дата заснавання XVII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000156шыфр 512Г000156

Быхаўская сінагога — іўдзейскае сакральнае збудаванне ў Быхаве, узведзенае ў пачатку XVII ст. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Помнік архітэктуры позняга рэнесансу[1][2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтрычнае мураванае абарончае збудаванне, амаль квадратнае ў плане, завяршаецца пакатым 4-схільным дахам. Фасады падзяляюцца тонкім карнізам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус спярша праразалі прамавугольныя і круглыя байніцы (пазней іх замуравалі). Цяпер роўніцы муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прамавугольнымі нішамі. Тоўстыя сцены (1,75 м) першага яруса праразаюць высокія паўцыркульныя вокны з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб'ядноўваюцца на ўсю сцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі пілястрамі, апрацаванымі рустам. Галоўны заходні фасад з левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая звязвала сутарэнне і гарышча.

Інтэр'ер сінагогі

Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае 2-ярусная трыбуна-біма, пляцоўка якой абмяжоўваецца 4 магутнымі 8-граннымі слупамі, злучанымі паміж сабой аркамі. Яны з'яўляюцца канструкцыйнай асновай для цыліндрычных скляпенняў з распалубкамі. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеннямі. Ніжні ярус бімы мае паўсферычнае перакрыцце, апрацаванае стукавым шматкаляровым раслінным арнаментам, верхні праразаюць паўцыркульныя праёмы. У цэнтры ўсходняй сцяны паміж пілястрамі знаходзіцца алтар-ніша, аблямаваны стукавай ляпнінай.

У наш час знаходзіцца ў занядбаным стане.

Захаваўся будынак школы, які належаў сінагозе. Інтэр'еры і частка фасада страчаны. Прыстасаваны пад вучэбны клас (цагляная частка) і пад жыллё (драўляная частка)[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. к // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 97.
  2. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 90.
  3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]