Быценскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Быценскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401957 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай абласцей. Цэнтр — в. Быцень. Плошча 1,1 тыс. км2, 54 населеныя пункты.

12 кастрычніка 1940 г. раён быў падзелены на 11 сельсаветаў: Быценскі, Волькаўскі, Гавінавіцкі, Гуцкі, Дабромысленскі, Доўгаўскі, Даманаўскі, Зарэцкі, Мілавідскі, Тухавіцкі, Яміцкі. У ліпені 1954 г. скасаваны Зарэцкі і Яміцкі сельсаветы. 14 кастрычніка 1957 г. раён скасаваны, яго сельсаветы перададзены ў суседнія раёны: Быценскі, Волькаўскі, Дабромысленскі, Доўгаўскі, Даманаўскі — у Івацэвіцкі раён, Гавінавіцкі і Мілавідскі — у Баранавіцкі, Гуцкі і Тухавіцкі — у Ляхавіцкі раёны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Камінскі, М. І. Быценскі раён / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк — Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 151. — ISBN 5-85700-142-0.