Быцень (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Быцень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870006
Быцень на карце Беларусі ±
Быцень (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Быцень (Пухавіцкі раён)
Быцень (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Быцень (Пухавіцкі раён)

Бы́цень[1] (трансліт.: Bycień, руск.: Бытень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 29 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, непадалёк ад ракі Пціч. Каля вёскі месціцца Быценьскі біялагічны заказнік.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ўтворана ад асновы «быць». Быцень — часовая стаянка на знаёмым месцы, ці месца былой стаянкі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упамінаецца ў пачатку XX стагоддзя як урочышча Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паселішча мела статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Буравеснік». У траўні 1944 года ў час нямецкай аперацыі вёска была спалена[4].

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 2 двары, 10 жыхароў
  • 1908 год — 2 двары, 11 жыхароў
  • 1917 год — 7 двароў, 45 жыхароў
  • 1926 год — 9 двароў, 44 жыхары
  • 1960 год — 50 жыхароў
  • 2002 год — 3 двары, 4 жыхары
  • 2010 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхары
  • 2012 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары
  • 2019 год — 0 жыхароў

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт з Бы́тня, за Бы́тнем
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 16 снежня 2023.
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]