Перайсці да зместу

Бэйкер-стрыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэйкер-стрыт
Вэстмінстэр
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 2,4 км ()
Паштовы індэкс NW1 і W1
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бэйкер-стрыт[1] (англ.: Baker Street) — вуліца ў лонданскім раёне Мэрылебан (паўночная частка Вэстмінстэра) даўжынёй 2,4 кіламетры. З’яўляецца часткай шашы А41.

Вуліца атрымала назву ў гонар будаўніка Уільяма Бэйкера, які праклаў яе ў XVIII стагоддзі. Першапачаткова тут было месца жыхарства для вышэйшага саслоўя, аднак у нашы дні на Бэйкер-стрыт пераважна размяшчаюцца камерцыйныя і гандлёвыя аб’екты. Паштовы код — NW1/W1.

Найбольш вядомая дзякуючы знакамітаму персанажу Артура Конан Дойла — прыватнаму дэтэктыву Шэрлаку Холмсу. Паводле задумы аўтара, вялікі дэтэктыў жыў на Бэйкер-стрыт у доме 221Б, якога ў рэальнасці не існавала на момант напісання твораў.

  1. ↑ Артур Конан Дойл. Прыгоды Шэрлака Холмса (бел.). — Мінск: Электронная кнігарня, 2014. — С. 2. — ISBN 978-985-7119-03-5.