Бэлхатоўская ЦЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэлхатоўская ЦЭС
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне Бэлхатаў
Крыніца водазабору ??
Уласнік PGE Elektrownia Bełchatów S.A.
Увод у эксплуатацыю 17 студзеня 1975
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 5 420 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва Бэлхатоўскі  (польск.) вугаль
Кацельныя агрэгаты BB-1150
Колькасць энергаблокаў 13
Колькасць і марка турбін 18K370
Колькасць і марка генератараў GTHW360
Іншая інфармацыя
Сайт elb.pl
На карце
Бэлхатоўская ЦЭС (Польшча)
Бэлхатоўская ЦЭС
Бэлхатоўская ЦЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бэлхатоўская ЦЭС (польск.: PGE Elektrownia Bełchatów S.A.) — буйная польская кандэнсацыйная электрастанцыя з агульнай усталяванай магутнасцю 5 420 МВт. Размешчана ў горадзе Бэлхатаў Бэлхатоўскага павета Лодзьскага ваяводства. У якасці паліва выкарыстоўвае буры вугаль, які здабываецца ў размешчаных побач вугальных разрэзах.

З'яўляецца найбуйнейшай электрастанцыяй Польшчы і найбуйнейшай ЦЭС Еўрасаюза, чацвёртай у свеце ЦЭС па ўсталяванай магутнасці і, станам на 2016 год, з'яўляецца наймагутнейшай станцыяй, якая выкарыстоўвае ў якасці паліва выключна буры вугаль.[1]

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Бэлхатоўская цеплавая электрастанцыя вырабляе ў сярэднім 27-28 млрд КВт•гадз у год, што складае 20 % ад усёй гадавой вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы. Станцыя належыць і кіруецца «PGE Elektrownia Bełchatów S.A.», якая з'яўляецца падраздзяленнем «Польскай энергетычнай групы»  (польск.).

Пасля ўводу ў эксплуатацыю новага энергаблока магутнасцю 858 МВт в у кастрычніку 2010 года і шэрагу мерапрыемстваў па мадэрнізацыі, праведзеных у 2011 і 2015 гадах, агульная ўсталяваная магутнасць станцыі складае 5 420 МВт[2][3]. Паводле наяўнай інфармацыі, новы энергаблок вытворчасці «Alstom» мае ККД 42 %, што дазваляе зменшыць удзельнае вылучэнне вуглякіслага газу і расходванне паліва.[1][4] «Alstom» таксама праводзіла мадэрнізацыю ўсіх 12 турбін з мэтай больш эфектыўнага выкарыстання пары, у 2009 годзе быў падпісаны кантракт на мадэрнізацыю энергаблока № 6.[1]

Бэлхатоўская ЦЭС выкарыстоўвае дзве трубы вышынёй 300 м, якія з'яўляюцца аднымі з найбольш высокіх свабоднастаячых канструкцый у Польшчы.[5][6]

Вылучэнне вуглякіслага газу[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Сусветны фонд дзікай прыроды ўключыў электрастанцыю ў еўрапейскі спіс адзінаццаці прадпрыемстваў, якія найбольш забруджваюць навакольнае асяроддзе, з прычыны вялікага ўдзельнага вылучэння вуглякіслага газу (1,09 кг/КВт•гадз або ≈30,1 млн тон CO2 у год).[7][8] Для скарачэння колькасці выкідаў CO2 на Бэлхатоўскай ЦЭС збіраюцца прымяніць тэхналогію ўтылізацыі вуглекіслаты на некалькіх энергаблоках у перыяд 2011—2015 гг.[9] Гэтая праграма мадэрнізацыі ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і ацэньваецца ў 180 млн .[10][11]

Бэлхатоўскае вугальнае радовішча[правіць | правіць зыходнік]

Адкрытую распрацоўку бурага вуглю ў раёне горада Бэлхатаў ажыццяўляе аднайменная польская кампанія «Бэлхатаў». Заснаваная 17 студзеня 1975, дзяржаўная «Бэлхатаў» была прыватызавана 1 студзеня 1999 года, пасля чаго стала мець арганізацыйна-прававую форму таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА). Асноўным спажыўцом бурага вуглю з'яўляецца Бэлхатоўская ЦЭС.

Здабыча ажыццяўляецца на трох участках (польск.: "Kamieńsk", "Bełchatów" і "Szczerców"). Радовішча «Bełchatów» з агульнымі запасамі ў 2 млрд тон плануецца выкарыстоўваць да 2038 года.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Alstom (2009-04-08). Alstom signs a €160 million contract with PGE to modernise the Bełchatów power plant in Poland. Прэс-рэліз. Праверана 2010-06-20. Архівавана 30 сакавіка 2012. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 30 красавіка 2017.
  2. Elektrownia Bełchatów pełną mocą | Oddział Elektrownia Bełchatów Архівавана 23 ліпеня 2012.
  3. Oddział Elektrownia Bełchatów » Moc osiągalna w Elektrowni Bełchatów wzrosła do 5 420 MW Архівавана 29 мая 2016.
  4. Brück, Martin. "Cooling flue gas to maximize power plant efficiency". Power Engineering International. PennWell Corporation. Праверана 2010-06-20.
  5. Belchatow Unit 1-6, skyscraperpage.com.
  6. Belchatow Unit 7-12, skyscraperpage.com.
  7. European dirty thirty. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012.
  8. Macalister, Terry (2009-07-23). "Meet Belcha – Europe's biggest carbon polluter (and it's about to get even bigger)". The Guardian. Guardian Media Group. Праверана 2010-06-20.
  9. Alstom (2008-12-08). Alstom teams up with PGE Elektrownia Belchatow to reduce CO2 output in Poland. Прэс-рэліз. Праверана 2010-06-20. Архівавана 30 сакавіка 2012. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 30 красавіка 2017.
  10. List of 15 energy projects for European economic recovery. European Commission (9 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2010.
  11. "EU lines up funding for six carbon capture projects". Power Engineering International. PennWell Corporation. 2009-10-07. Праверана 2010-06-20.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]