Бэнджамін-Павел Дуду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Бэнджамін-Павел Дуду
Нарадзіўся 29 красавіка 1991(1991-04-29) (32 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Лобня[d]
2011—2014 Хімкі Масква
2014—2015 Дынама Масква[d]
2016 Буравеснік Яраслаўль[d]
2017 Дынама-МДТУ Майкоп[d]
2017—2020 ЦАР-Барысфен
2020—0000 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Бэнджамін-Павел Дуду (нар. 29 красавіка 1991, г. Светлагорск) — беларускі баскетбаліст.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2013/2014 у складзе моладзевай каманды «Хімкі» стаў чэмпіёнам Адзінай моладзевай Лігі ВТБ.

Наступным этапам яго кар’еры стала маскоўскае «Дынама», з якім ён выйграў бронзавыя медалі Суперлігі і стаў фіналістам Кубка Расіі. У сакавіку 2016 года далучыўся да «Буравесніка». У Яраслаўлі ён павінен быў правесці прынамсі 2 сезона, але ўжо ў лістападзе 2016 года ён і клуб скасавалі кантракт. Ігрок адправіўся ў «Дынама-МДТУ», дзе і завяршыў гульнявы год. З 2017 года па 2020 год правёў у магілёўскім «Барысфене», якому двойчы дапамог заваяваць срэбра чэмпіянату Беларусі і бронзу Еўразійскай Лігі.

У ліпені 2020 года падпісаў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск».

Зборнай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальным першынстве форвард правёў 21 сустрэчу з сярэднімі паказчыкамі ў 9.2 ачкі і 3.2 падборы. У Еўразійскай Лізе — 12 гульняў з паказчыкамі ў 10.4 ачкі, 3.4 падборы і 1.7 асісты.

Зноскі