Бэнксі
Бэнксі | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 1970-я[1] |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Род дзейнасці: | graffiti artist, кінарэжысёр, мастак, палітычны актывіст, artivist, вулічны художник, пісьменнік, скульптар |
Сайт: | banksy.co.uk |
![]() |
Бэ́нксі (англ.: Banksy) — ананімны англійскі мастак-графіціст, вандал, палітычны актывіст і рэжысёр. Поўныя сацыяльнай іроніі і чорнага гумару творы ягонага падрыўнога стрыт-арту перыядычна з'яўляюцца на сценах вуліц, агароджах, мастах па ўсім свеце. Бэнксі працуе ў стылі шаблоннага графіці. Мастак з'яўляецца найбольш яркім выхадцам са школы Брыстальскага андэграўнду, што быў саюзам мастакоў і музыкаў. Менавіта Брысталь — а калі дакладней, мястэчка Ейт у 19 км ад Брысталя, дзе Бэнксі нарадзіўся ў 1973 годзе — называюць родным горадам мастака. У 1990-х Бэнксі жыў і працаваў у Брысталі, каля 2000-га перабраўся ў Лондан.
Асоба[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з найбольш рэалістычнай версіяй, сапраўднае імя Бэнксі — Робін Канінгем (Robin Gunningham). Прынамсі, колішнія аднакласнікі Канінгема пацвердзілі гэтыя чуткі, а эксперты даказалі падабенства стылю Бэнксі і Канінгема. Адвакаты Бэнксі ні пацвердзілі, ні абрынулі гэтыя сцверджанні. Іншыя здагадкі атаясамліваюць Бэнксі або з лідарам трып-хоп гурта «Massive Attack» Робертам Дэль Ная, або з мастаком коміксаў Джэмі Х'юлемтам. Прынамсі, Роберта Дэль Ная — у 1980-х выдатнага графіціста — Бэнксі называе сваім сябрам і чалавекам, што найбольш паўплываў на яго на досвітку творчага шляху.
Творчасць і камерцыя[правіць | правіць зыходнік]
Раней Бэнксі прадаваў фотаздымкі з выявамі сваіх графіці, але больш не робіць гэтага. З цягам часу ягоныя творы перайшлі з катэгорыі актаў вандалізму ў разрад мастацкіх шэдэўраў. І сёння прадаюцца самі ягоныя працы, часам з выманнем кавалка сцяны або агароджы.
Бэнксі-рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]
У 2011 годзе Бэнксі прэзентаваў стужку «Выхад праз сувенірную краму» (Exit Through the Gift Shop), якая была намінавана на Оскар у катэгорыі лепшы паўнаметражны дакументальны фільм.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica Inc., 1768. — Vol. 22.