Перайсці да зместу

Бэн Бернанке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэн Бернанке
англ.: Benjamin Shalom Bernanke
старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы[d]
1 лютага 2006 — 3 лютага 2014
Папярэднік Алан Грынспен[d]
Пераемнік Джанет Елен
старшыня Савета эканамічных кансультантаў[d]
21 чэрвеня 2005 — 31 студзеня 2006

Нараджэнне 13 снежня 1953(1953-12-13)[1][2][…] (70 гадоў)
Веравызнанне іўдаізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бэн Шалом Бернанке (англ.: Ben Shalom Bernanke; нар. 13 снежня 1953(1953-12-13)[1][2][…], Агаста, Джорджыя) — амерыканскі эканаміст яўрэйскага паходжання. Старшыня Савета эканамічных кансультантаў пры Белым доме (2005—2006). Старшыня Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША з лютага 2006 года да лютага 2014 года. Член НАН ЗША (2021).

Мае мянушку «Верталёт Бэн» (Helicopter Ben), атрыманую пасля таго як у выступе заявіў, што часам, ва ўмовах крызісу, «раскідванне грошай з верталёта» можа быць карысным для барацьбы з дэфляцыяй. Параўнанне інфляцыі з верталётам, які раскідвае грошы з неба, належыць Мілтану Фрыдману[9].

Часопіс «Time» прызнаў Бернанке «Чалавекам года» 2009.

У 2022 годзе атрымаў прэмію па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля[10].

Дзяцінства і юнацтва

[правіць | правіць зыходнік]

Бэн Бернанке нарадзіўся ў горадзе Агаста (штат Джорджыя) 13 снежня 1953 года, вырас у горадзе Дылан (штат Паўднёвая Караліна). Яго бацька Філіп працаваў фармацэўтам, а маці — настаўніцай. У яго ёсць малодшыя брат і сястра. Яго брат працуе адвакатам у Паўночнай Караліне, сястра — у музычным каледжы Берклі ў Бостане. Дзед і бабуля па бацькавай лініі родам з Барыслава, эмігравалі ў ЗША з Пшэмысля ў 1921 годзе. Дзед па матчынай лініі, Харальд Фрыдман, выконваў абавязкі сінагагальнага кантара і разніка.

Ён удасканальваў веды матэматыкі, вывучаючы статыстычныя даныя бейсбола. Яго маці ўспамінае, што нават калі ён быў маленькім дзіцем, у яго быў матэматычны талент. Калі яму было адзінаццаць гадоў, ён выйграў арфаграфічнае спаборніцтва штата. У сярэдняй школе ён быў рэдактарам школьнай газеты і, як выдатны вучань, ён выступіў з заключнай прамовай на школьным выпускным вечары. Да таго ж ён самастойна вывучыў вышэйшую матэматыку і паказаў найлепшы вынік у штаце па экзамену SAT (ён атрымаў 1590 балаў). Штат Паўднёвая Караліна назваў яго адным са сваіх найлепшых саксафаністаў. Вядома таксама, што Бернанке спрабаваў сябе як літаратар і працаваў над раманам.

Бернанке паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, хоць спачатку яго бацькі не хацелі, каб ён там вучыўся. Яны асцерагаліся, што яго захопяць студэнцкія пратэсты, і ён страціць сувязь з іўдаізмам. Яго бацькі хацелі, каб Бернанке вучыўся бліжэй да дому, ва ўніверсітэце ў Паўднёвай Караліне. Аднак выкладчык Гарварда Кенет Манінг пераканаў бацькоў Бэна ў тым, што яму трэба вучыцца ў Гарвардзе, куды ён і паступіў.

Вышэйшая адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

У Гарвардзе Бернанке быў выдатным, руплівым студэнтам. Ён атрымаў ступень бакалаўра эканомікі з адзнакай (summa cum laude) у 1975 годзе. Спачатку ён вырашыў вывучаць эканоміку, аднак потым перадумаў і пачаў вывучаць англійскую мову і матэматыку. Яго сябры кажуць, што яго цікавасць да англійскай мовы паказвае яго любоў да мовы. Кажуць, што гэта незвычайная рыса для эканаміста, і калі Бернанке стаў старшынёй Федэральнай рэзервовай сістэмы, людзі заўважылі, што ў адрозненне ад папярэдніх старшыняў Бернанке здольны ясна выкладаць планы і палітыку гэтага агенцтва.

У 1979 годзе Бернанке атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне эканомікі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У аспірантуры Бернанке вывучаў манетарную эканоміку. Тэма дысертацыі — «Доўгатэрміновыя абавязацельствы, дынамічная аптымізацыя і эканамічныя цыклы» (англ.: «Long-term Commitments, Dynamic Optimization, and the Business Cycle»). Навуковым кіраўніком Бернанке быў Стэнлі Фішэр.

Пасля атрымання доктарскай ступені Бернанке выкладаў у Стэнфардскім універсітэце з 1979 года па 1985 год. З 1985 года па 2002 год Бернанке выкладаў у Прынстанскім універсітэце, а з 1996 года па 2002 год быў загадчыкам кафедры эканомікі Прынстана.

У 2002 годзе Бернанке стаў членам Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (ФРС). У Савеце кіраўнікоў Бернанке цесна супрацоўнічаў са старшынёй ФРС Аланам Грынспенам.

У 2005—2006 гадах займаў пасаду старшыні Савета эканамічных кансультантаў пры Белым доме.

Бэн Бернанке, 2013 год.

У 2006 годзе прэзідэнт Джордж Буш прапанаваў Бернанке пасаду старшыні ФРС. У амерыканскім Сенаце выбар Буша быў ухвалены практычна аднагалосна (супраць прызначэння быў пададзены толькі адзін голас). 1 лютага 2006 года Бернанке стаў старшынёй ФРС.

25 жніўня 2009 года прэзідэнт ЗША Барак Абама прапанаваў прызначыць старшынёй ФРС Бэна Бернанке на другі тэрмін. 28 студзеня 2010 года сенат ЗША зацвердзіў Бернанке старшынёй ФРС большасцю 70 супраць 30.

Яго паўнамоцтвы скончыліся ў студзені 2014 года, сам ён неаднаразова заяўляў, што не збіраецца заставацца на трэці тэрмін.

У красавіку 2015 года стаў саветнікам у фінансавых кампаніях Citadel і Pimco.

У кастрычніку 2015 года выдаў мемуары «The Courage to Act: A Memoir of a Crisis and Its Aftermath»[11].

Ганаровы доктар Прынстана (2016)[12].

Погляды на эканоміку

[правіць | правіць зыходнік]

Бернанке прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў на эканоміку, хоць яго калегі сцвярджаюць, што, прымаючы свае рашэнні, ён кіруецца не прыхільнасцямі, а фактамі. Метады Бернанке не падобныя на метады Грынспена. Грынспен кіраваўся сваёй інтуіцыяй, а Бернанке кіруецца матэматычным аналізам. З’яўляецца бачным прадстаўніком кейнсіянства.

Бернанке напісаў кнігу пра Вялікую дэпрэсію «Essays on the Great Depression». Як і Мілтан Фрыдман, Бернанке лічыць, што вялікая дэпрэсія была асабліва цяжкай і доўгай з-за памылак Федэральнай рэзервовай сістэмы. Ён мяркуе, што Федрэзерву трэба было павялічваць грашовую масу.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Бернанке жанаты, у яго двое дзяцей. Яго жонка Ганна (Anna Bernanke) вучылася ў каледжы Уэлслі (Wellesley College) і Стэнфардскім універсітэце. Яго сын Джоэл (Joel Bernanke, нар. 1982) вучыўся ў медыцынскай школе. Дачка Аліса (Alissa Bernanke, нар. 1986[13]) вучылася ў каледжы Святога Іаана (St. John’s College).

У вольны час Бернанке любіць гуляць у сквош.

У адрозненне ад Алана Грынспена, які быў своеасаблівай знакамітасцю падчас свайго старшынства, Бернанке вядзе даволі закрыты лад жыцця.

  • Bernanke, Ben S. (June 1983). "Nonmonetary Effects of the Financial Crisis in the Propagation of the Great Depression". American Economic Review. 73 (3): 257–276. JSTOR 1808111.
  • Bernanke, Ben S.; Blinder, Alan S. (September 1992). "The Federal Funds Rate and the Channels of Monetary Transmission". American Economic Review. 82 (4): 901–921. JSTOR 2117350.
  • Bernanke, Ben S.; Gertler, Mark; Watson, Mark (May 27, 1997). "Systematic Monetary Policy and the Effects of Oil Price Shocks". C.V. Starr Center for Applied Economics.
  • Bernanke, Ben S.; Laubach, Thomas; Mishkin, Frederic S.; Posen, Adam S. (2001). Inflation Targeting: Lessons from the International Experience. Princeton University Press. ISBN 0-691-08689-3.
  • Bernanke, Ben S. (2004). Essays on the Great Depression. Princeton University Press. ISBN 0-691-11820-5.(Description, TOC, and preview of ch. 1, «The Macroeconomics of the Great Depression»)
  • Abel, Andrew B.; Bernanke, Ben S.; Croushore, Dean (2007). Macroeconomics (6th ed.). Addison–Wesley. ISBN 978-0-321-41554-7.
  • Frank, Robert H.; Bernanke, Ben S. (2007). Principles of Macroeconomics. McGraw–Hill. ISBN 978-0-07-336265-6.
  • Bernanke, Ben S. (October 2015). The Courage to Act: A Memoir of a Crisis and Its Aftermath. W. W. Norton & Company. ISBN 978-0-393-24721-3.
  • Bernanke, Ben S.. Notes from The Courage to Act. W. W. Norton & Company (1 кастрычніка 2015).
  • Bernanke, Ben S. (May 2022). 21st Century Monetary Policy: The Federal Reserve from the Great Inflation to COVID-19. W. W. Norton & Company. ISBN 978-1324020462.

Зноскі

  1. а б Ben Bernanke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ben Shalom Bernanke // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.
  4. https://www.nasonline.org/news-and-multimedia/news/2021-nas-election.html — 2021. Праверана 2024.
  5. Ben Bernanke Biography // Biography: Historical & Celebrity Profiles
  6. Ben S. Bernanke
  7. The Philadelphia Inquirer // The InquirerPHL: 2006. — P. C02. — ISSN 0885-6613; 2165-1728
  8. https://www.nasonline.org/about-nas/events/annual-meeting/nas159/2021-ceremony.html
  9. Бен Бернанке: вертолет и голубь. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015.
  10. Press release: The Prize in Economic Sciences 2022
  11. Бен Бернанке издал мемуары(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2016. Праверана 15 студзеня 2016.
  12. Princeton awards six honorary degrees. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2021.
  13. Ben Bernanke Fast Facts(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019. Праверана 10 кастрычніка 2022.