Бэн Фостэр
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 красавіка 1983[1] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Бэн Фо́стэр (англ.: Ben Foster; нар. 3 красавіка 1983, Лімінгтан-Спа, Англія) — колішні англійскі футбаліст, брамнік. Правёў восем матчаў за нацыянальную зборную Англіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Фостэр пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Расінг Уорык» у 2000 годзе, дзе правёў сезон, перш чым ён далучыўся да «Сток Сіці» 25 красавіка 2001 года пасля таго, як яго заўважыў скаўт Колін Добсан[2]. У час свайго знаходжання ў «Стоку», Фостэр гуляў па арэндах у клубах «Брыстал Сіці»[3], «Кідэрмінстэр Гарыерз»[4] і «Рэксем»[5]. У чэрвені 2003 года Бэн атрымаў траўму крыжападобных звязкаў падчас гульні ў тэніс са сваім братам[6], што стала прычынай знаходжання брамніка па-за футболам на працягу шасці месяцаў[7].
Пры гульні за «Рэксем» Фостэр быў заўважаны трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» Алексам Фергюсанам. «Юнайтэд» некалькіх гадоў шукаў брамніку на змену Петэру Шмейхэлю, і Фергюсан вырашыў зрабіць стаўку на маладога Фостэра, выкупіўшы іграка за 1 млн фунтаў стэрлінгаў[8].
З'яўляючыся не падрыхатваным да выступаў за першую каманду клуба Бэн быў аддадзены ў арэнду ў «Уотфард» 1 жніўня 2005 года[9], з разлікам на два сезоны. Бену не знаходзілася месца ў складзе «Юнайтэд», бо брамнікам нумар адзін у клубе быў Эдвін ван дэр Сар, а пасля падпісання манкунеанцамі яшчэ і Томаша Кушчака, месца для Фостэра зусім не засталося.
Фостэр падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-Лігі «Бірмінгем Сіці» 19 мая 2010 года[10]. Клуб шукаў замену Джо Харту, які правёў выдатны сезон 2009—2010 гадоў у «Бірмінгеме» падчас знаходжання ў клубе на правах арэнды. 29 ліпеня 2011 года Бэн Фостэр далучыўся да «Вест Бромвіч Альбіён» на правах арэнды, але пасля сезону перайшоў у клуб ужо на сталай аснове.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Першы выклік у зборную Англіі Фостэр атрымаў у 2006 годзе, калі зборная пад кіраўніцтвам Стыва Макларэна гуляла супраць зборнай Грэцыі, аднак Бэн не прыняў удзелу ў гэтай сустрэчы. Свой дэбютны матч за зборную Бэн правёў 7 лютага 2007 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Іспаніі, што завяршылася паражэннем англічанін з лікам 1:0.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2009, 2010
«Бірмінгем Сіці»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2011
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ben Foster // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Birmingham keeper Ben Foster thanks Stoke scout for getting him out of the chef's kitchen into football. Daily Mail.
- ↑ Robins sign Foster on loan. Sky Sports
- ↑ Harriers land Potter. Sky Sports
- ↑ Dragons land Potter. Sky Sports
- ↑ Gloves are on as Ben Foster’s battle against injury gathers speed. The Times
- ↑ Foster out for six months. Sky Sports
- ↑ United eye Stoke starlet. Sky Sports
- ↑ Hornets land United keeper. Sky Sports
- ↑ Birmingham sign Manchester United goalkeeper Ben Foster. BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце «Бірмінгем Сіці»
- Статыстыка на Soccerbase
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ва Уорыкшыры
- Ігракі ФК Сток Сіці
- Ігракі ФК Брысталь Сіці
- Ігракі ФК Рэксем
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Уотфард
- Ігракі ФК Бірмінгем Сіці
- Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Англіі
- Ігракі зборнай Англіі па футболе
- Ігракі ФК Кідэрмінстэр Гарыерз