Бэршадзь
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бэршадзь[2] (укр.: Бершадь) — горад у Вінніцкай вобласці Украіны, былы[3] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя лічаць, што назва паходзіць ад цюркскага "брэг" — "ахова", іншыя - што назва паходзіць ад татарскага "бэрэш" - "брытва". Існуе легенда аб дацы ваяводы — Бэршады, якая ўзначаліла абарону горада ад татараў. Існуе і такое тлумачэнне: назва паходзіць ад прозвішча немца - Бэрнша, які першым пачаў забудову паселішча.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе дзейнічае аўтавакзал. Таксама можна скарыстацца чыгункай. У прыгарадзе размешчана аднайменная чыгуначная станцыя вузкакалейнай чыгункі Галаваніўск - Гайваран - Рудныця. На станцыі Рудныця магчымая перасадка на прыгарадныя цягнікі да Адэсы (праз Папелюхы, Кодыму, Падзільск, Раздзільну I), да Вапняркі (праз Крыжопіль) і пасажырскія цягнікі далёкага следавання. Па прыбыцці ў Гайваран частка цягнікоў далей ідзе на Галаваніўск, дзе ажыццяўляецца перасадка на прыгарадны цягнік (шырокай каляіны) да станцыі Памошная (праз Восыпіўку, Підгародну, Першамайск).
Зноскі
- ↑ Бершадь // (unspecified title) — Киев: Главная редакция Украинской советской энциклопедии, 1988. — Т. Том 1. — С. 178.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Постанова Верховної Ради України від 17 липня 2020 року № 807-IX