Бэр Аршанскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бэр Аршанскі (30 лістапада 1883, Гарадок — 15 лістапада 1945, Масква) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, літаратар.

Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Віцебшчыне ў яўрэйскай сям'і. Працоўную біяграфію пачаў пераплётчыкам. З юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць. З 1902 г. жыў у Рызе. У 1903 уступіў у Бунд. У 1908 пераехаў у Вільню. З 1913 у Пецярбургу, друкаваўся ў нелегальным друку. Вёў рэвалюцыйную прапаганду, за што неаднаразова арыштоўваўся. У 1918 накіраваны ў Віцебск сакратаром губкама РСДРП. З'яўляўся членам Віцебскага губернскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 на падпольнай рабоце ў Літве. Да пачатку 1920-ых гадоў пераехаў у Мінск. З 1920 нам. старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета, наркам працы БССР. У 1925—26 рэдагаваў газ. «Октобэр» («Кастрычнік», выдавалася на ідыш). Быў нам. загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССP (1920—26). У 1927 накіраваны на партыйную работу ў Свярдлоўск. З 1929 зноў у Мінску. Працаваў загадчыкам яўрэйскага сектара АН БССР. Член ЦВК БССP (1920—26). У 1930-ыя гады пабываў на Калыме.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную працу пачаў у Вільні, дзе выдаў некалькі п'ес, у тым ліку драму «Пачатак усходу» пра рэвалюцыйныя падзеі 1905—1906 г. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне.

Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра.

П'еса Б. Аршанскага «Кроў» ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР.

Пісаў на яўрэйскай, беларускай і рускай мовах.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Арцём / Б. Аршанскі. — М., 1932.
  • Вечны сон : п'еса / Б. Аршанскі. — Вільна, 1909.
  • В мундштуке папиросном : рассказ / Б. Оршанский // Звязда. — 1925. — 19 ліп.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аршанскі Бэр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1992. — Т. 1. — С.
  • Аршанскі Бэр // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 281—282.
  • Аршанскі Бэр Эмануілавіч // Маракоў Л. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991. Кн.1.