Перайсці да зместу

Бэстла (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэстла
спадарожнік Сатурна
Дата адкрыцця 13 снежня 2004
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 19 958 735 км
Эксцэнтрысітэт 0,521
Перыяд абарачэння −1 083,6 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Атмасфера няма

Бэстла (англ.: Bestla) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Бэстлы, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXXIX.

Гісторыя адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Бэстла была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 13 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 18. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.