Перайсці да зместу

Карацін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бэта-каратын)
Карацін адказвае за аранжавы колер у садавіне і гародніне.

Карацін (ад лац.: carota — морква) — жоўта-аранжавы пігмент, ненасычаны вуглевадарод з групы караціноідаў  (англ.).

Эмпірычная формула С40H56. Нерастваральны ў вадзе, але раствараецца ў арганічных растваральніках. Утрымліваецца ў лісці ўсіх раслін, а таксама ў корані морквы, пладах шыпшынніку і інш. З’яўляецца правітамінам  (англ.) вітаміна A  (англ.). Зарэгістраваны ў якасці харчовай дабаўкі Е160a.