Бэтмэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэтмэн
Batman
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец DC Comics
Першае з'яўленне Detective Comics #27
(май 1939)
Стваральнікі Біл Фінгер (распрацоўшчык)
Боб Кейн (канцэпцыя)
Інфармацыя пра героя
Альтэр-эга Брус Уэйн
Месца нараджэння
Каманды Ліга Справядлівасці
Wayne Enterprises
Аўтсайдары
Партнёры Джым Гордан
Робін
Бэтгёрл
Супермэн
Галоўныя ворагі Joker[d], Ra's al Ghul[d], Two-Face[d], Bane[d], Penguin[d], Scarecrow[d], Riddler[d], Talia al Ghul[d], Solomon Grundy[d], Batzarro[d], Red Claw[d], Orca[d], Johnny Witts[d], Kyodai Ken[d], Son of Pyg[d], Hamilton Hill[d], Roxy Rocket[d], Prometheus[d], Simon Hurt[d], Cluemaster[d], King Snake[d], Roland Daggett[d], Tony Zucco[d], Lew Moxon[d], Nocturna[d], Ratcatcher[d], Catman[d], Gillian B. Loeb[d], The Batman Who Laughs[d], Red Hood[d], Rupert Thorne[d], Emperor Blackgate[d], Great White Shark[d], Ventriloquist[d], Maxie Zeus[d], Darkseid[d], Hugo Strange[d], KGBeast[d], Hush[d], Owlman[d], Mad Hatter[d], Sal Maroni[d], Carmine Falcone[d], Alberto Falcone[d], Calendar Man[d], Kite Man[d], Firefly[d], Sofia Falcone[d], Man-Bat[d], Deadshot[d], Victor Zsasz[d], Anarky[d], Killer Croc[d], Clayface[d], Black Mask[d], Poison Ivy[d], Harley Quinn[d] і Court of Owls[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бэтмэн (англ.: Batman) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics, а таксама шэрагу фільмаў і відэагульняў. Бэтмэн быў створаны мастаком Бобам Кейнам і пісьменнікам Білам Фінгерам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Detective Comics #27 (май 1939). Спачатку персанаж называўся «Бэт-мэн» (англ.: Bat-man). Бэтмэна таксама часта называюць такімі эпітэтамі, як «Цёмны рыцар» і «Найвялікшы дэтэктыў у свеце».

За маскай чорнага мсціўца хаваецца Брус Уэйн: мільянер, плэйбой і філантроп. Пасля таго, як у яго на вачах забілі яго бацькоў, ён заняўся трэніроўкай свайго цела і духу, стварыў касцюм і заняўся барацьбой са злачыннасцю. У адрозненне ад многіх супергерояў ён не валодае ніякай звышчалавечай сілай або здольнасцямі: ён абапіраецца толькі на свой розум, смеласць, тэхніку і фізічную сілу. Бэтмэн уваходзіць у склад Лігі Справядлівасці. Яго сябры: Робін, Бэтгёрл, Альфрэд Пеніўорт, Джэймс Гордан і Жанчына-котка. Сярод яго ворагаў — Пінгвін, Загаднік, Двухаблічны, Містэр Фрыз, Пудзіла, Атрутны Плюшч, Бэйн, Харлі Куін, Рас Аль Гул і Джокер.

Нароўні з Супермэнам, Бэтмэн з’яўляецца адным з самых папулярных і вядомых герояў коміксаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брус Уэйн — сын доктара Томаса Уэйна і яго жонкі Марты. Шчаслівае дзяцінства Бруса скончылася, калі на яго вачах вулічны рабаўнік застрэліў яго бацькоў. Брус вельмі цяжка перанёс іх гібель, ён пакляўся, што зробіць усё магчымае для таго, каб больш ніхто не перажыў падобны жах. Самай вялікай марай яго жыцця было адпомсціць усяму крымінальнаму свету.

Брус сталеў і ўвесь час здзіўляў сваіх апекуноў, сябра сям’і Уэйнаў Лэслі Томпкінса і дварэцкага Альфрэда, сваімі здольнасцямі ва ўсіх дысцыплінах: ад матэматыкі да спорту. З 18 гадоў Брус пачаў падарожнічаць па свеце. У Лондане ён вывучаў вышукавую справу ў найлепшых дэтэктываў, у Францыі патолагаанатомію, у Японіі ўдасканальваў свае баявыя навыкі, у Германіі вывучаў тонкасці права. Таксама ён таемна навучаўся баявым мастацтвам у арганізацыі «Ліга ценяў», а яго настаўнікам быў сам Рас аль Гул. Праз 5 гадоў ён быў гатовы да сваёй місіі. Вярнуўшыся пасля доўгай адсутнасці ў родны горад Готэм, Брус паспрабаваў увасобіць у жыццё сваю даўнюю мару — стаць змагаром са злачыннасцю.

Аднак падчас першай начной вылазкі ён пацярпеў няўдачу. Нягледзячы на ўсе гады трэніровак, Брус не толькі не змог спужаць злачынцаў, але яго нават падстрэлілі прыехаўшыя паліцыянты. Спрабуючы асэнсаваць прычыны паразы, Брус зачыніўся ў сябе ў кабінеце, але яго сумныя разважанні перапыніў кажан, які ўварваўся ў акно кабінета. І тут Бруса асвяціла. Чырвоныя вочы жывёліны гарэлі агнём лютасці, увесь выгляд кажана быў падобны на паляўнічага. Брус Уэйн зразумеў, што павінен стаць злым спараджэннем ночы, паляўнічым лютасці, драпежнікам, здабыча якога — злачынцы. «Я буду кажаном» — заявіў ён.

Выкарыстоўваючы прыбытак сваёй кампаніі, Брус стварыў пад сваім маёнткам бэт-пячору, вынайшаў мноства прылад, здольных палегчыць барацьбу са злачыннасцю. Пад маскай грознага кажана Брус пачаў эфектыўна змагацца, як з арганізаванай злачыннасцю, так і з псіхапатамі ўсіх масцей. Нягледзячы на тое, што шмат уплывовых людзей Готэма не давяралі Бэтмэну, а некаторыя адкрыта лічылі яго злачынцам, рыцару цемры ўдалося наладзіць сувязі з паліцыяй горада, у прыватнасці з камісарам Джэймсам Горданам (Бэтмэн выратаваў ад карумпаваных паліцэйскіх яго сына), які нават дамогся ад мэра дазволу паставіць на даху паліцэйскага аддзялення бэт-сігнал (велізарны пражэктар з сімвалам кажана).

Кіно і серыялы[правіць | правіць зыходнік]

Год Фільм Акцёр Апісанне
1943 Бэтмэн Луіс Уілсан Першае з’яўленне персанажа ў кіно.
1949 Бэтмэн і Робін Роберт Лоўры
1966—1968 Бэтмэн Адам Уэст
1989 Бэтмэн Майкл Кітан Фільм меў вялікі поспех і стаў самым касавым фільмам 1989 года.
1992 Бэтмэн вяртаецца Майкл Кітан
1995 Бэтмэн назаўжды Вэл Кілмер
1997 Бэтмэн і Робін Джордж Клуні Фільм не атрымаў поспеху і кампанія зрабіла перапынак у выпуску фільмаў пра Бэтмэна.
2005 Бэтмэн: Пачатак Крысціян Бейл
2008 Цёмны рыцар Крысціян Бейл Фільм сабраў рэкордныя касавыя зборы і атрымаў дзве прэміі «Оскар».
2012 Цёмны рыцар вяртаецца Крысціян Бейл
2014 Готэм Дэвід Мазус
2016 Бэтмэн супраць Супермэна: Досвітак справядлівасці Бен Афлек
2017 Ліга справядлівасці Бен Афлек
2022 Бэтмэн Роберт Пацінсан

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]