Бюджэтны ўлік
Бюджэтны ўлік — гэта сістэма бесперапыннага і суцэльнага дакументальнага адлюстравання аперацый, звязаных з выкананнем дзяржаўных і мясцовых бюджэтаў, метадам падвойнага запісу ў грашовым выражэнні на рахунках бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам[1].
Структура бюджэтнага ўліку
[правіць | правіць зыходнік]Бюджэтны ўлік з'яўляецца часткай сістэмы бухгалтарскага ўліку і ўключае два асноўныя напрамкі[1]:
- улік выканання дзяржаўнага бюджэту паводле даходаў і расходаў;
- вядзенне бухгалтарскага ўліку ў бюджэтных установах.
Мэта і функцыі
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай мэтай бюджэтнага ўліку з'яўляецца фармаванне дакладнай, поўнай і своечасовай інфармацыі пра рух бюджэтных сродкаў, у тым ліку[1]:
- паступленні даходаў у бюджэты розных узроўняў і дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды;
- выкананне расходнай часткі бюджэту;
- стан рэшткаў бюджэтных сродкаў і крыніц фінансавання дэфіцыту.
Аб’екты бюджэтнага ўліку
[правіць | правіць зыходнік]Абʼектамі бюджэтнага ўліку зʼяўляюцца[1]:
- грашовыя сродкі, даходы, расходы, разлікі, перададзеныя і атрыманыя пазыкi, вынікі выканання бюджэту;
- матэрыяльныя каштоўнасці, разлікі, фонды, крыніцы фінансавання і фінансавыя вынікі дзейнасці бюджэтных устаноў.
Асноўныя задачы
[правіць | правіць зыходнік]Выдзяляецца некалькі асноўных задач бюджэтнага ўліку[1]:
- фармаванне ўліковай інфармацыі для кантролю за паступленнем даходаў і мэтанакіраваным выкарыстаннем сродкаў;
- забеспячэнне празрыстасці выканання бюджэтаў розных узроўняў;
- справаздачнасць органам улады і іншым карыстальнікам інфармацыі;
- выкананне заканадаўства аб бюджэце і бухгалтарскім уліку[2].
Функцыі бюджэтнага ўліку
[правіць | правіць зыходнік]Назіранне, адлюстраванне і абагульненне. Дазваляе весці бесперапынны кантроль за выкананнем бюджэту паводле даходаў і расходаў.
Кіраванне і планаванне. Служыць крыніцай інфармацыі для аналізу выканання бюджэту, выяўлення адхіленняў і прыняцця рашэнняў для дасягнення бюджэтных паказчыкаў.
Кантроль. Забяспечвае кантроль за паступленнем даходаў, выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, выкананнем фінансавай дысцыпліны і выяўленнем парушэнняў.
Захаванне дзяржаўнай маёмасці. Сістэма ўліку накіравана на прадухіленне злоўжыванняў і іншых парушэнняў бюджэтнага заканадаўства[2].
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Рэспубліцы Беларусь бюджэтны ўлік рэгулюецца[1]:
- Законам «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці»[3];
- Бюджэтным кодэксам[2];
- указамі і дэкрэтамі Прэзідэнта;
- пастановамі Урада;
- нарматыўнымі актамі Міністэрства фінансаў.
Бюджэтны ўлік выканання мясцовых бюджэтаў, а таксама ўлік ва ўстановах, фінансаваных з бюджэту, ажыццяўляецца на аснове асобных інструкцый[1].
Глядзі таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 Позднякова И.А. Бюджетный учет и отчетность: Учеб.-метод. комплекс для студ. спец. 1-25 01 04 «Финансы и кредит» специализации 1-25 01 04 01 «Финансы». – Новополоцк: ПГУ, 2004. – 272 с. ISBN 985-418-286-Х
- 1 2 3 Кодекс Республики Беларусь № 412-З (Кодекс Республики Беларусь от 16 июля 2008 г. №412-З «Бюджетный кодекс Республики Беларусь.»)(недаступная спасылка). etalonline.by. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2023. Праверана 13 чэрвеня 2025.
- ↑ «О бухгалтерском учете и отчетности» – тематические подборки НПА на Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 13 чэрвеня 2025.
