Бюлетэнь навукоўцаў-атамшчыкаў
| Бюлетэнь навукоўцаў-атамшчыкаў | |
|---|---|
| Дата заснавання / стварэння | 1945 |
| Кароткая назва | Bulletin |
| Назва | англ.: Bulletin of the Atomic Scientists[1] |
| Архівы захоўваюцца ў | Portico[d] |
| Заснавальнік | Eugene Rabinowitch[d][2][3], Hyman H. Goldsmith[d][2][3] і John Alexander Simpson[d][4][3] |
| Краіна | |
| Уладальнік | Bulletin of the Atomic Scientists[d][5] і Atomic Scientists of Chicago[d][5] |
| Асноўная тэма твора | паліталогія |
| Суаўтар | Макс Борн, Альберт Эйнштэйн, Роберт Опенгеймер, Бертран Артур Уільям Расэл, Leó Szilárd[d], Эдвард Тэлер і Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў |
| Выдавец | Taylor & Francis[d] |
| Дата публікацыі | 1945 |
| Месца публікацыі | ЗША[1] |
| Краіна паходжання | |
| Мова твора або назвы | англійская[1] |
| Атрыманыя ўзнагароды | |
| Афіцыйны сайт | thebulletin.org (англ.) |
| URL канала | thebulletin.org/s… (англ.) |
| Індэксуецца ў бібліяграфічнай базе | Scopus |
Бюлетэнь[заўв 1] навукоўцаў-атамшчыкаў (англ.: Bulletin of the Atomic Scientists) — некамерцыйная арганізацыя (тып 501 (с) (3)) у ЗША са штаб-кватэрай у Чыкага (ЗША) і з міжнародным членствам.
Арганізацыя заснаваная ў 1945 часткай навукоўцаў-удзельнікаў Манхэтэнскага праекту, якія «не маглі заставацца абыякавымі да наступстваў іх працы»[7].
Асноўныя мэты дзейнасці: ацэнка навуковых дасягненняў, якія цягнуць за сабой карысць і (або) небяспеку для чалавецтва і аказанне ўплыву на публічную палітыку дзеля аховы планеты Зямля і яе жыхароў. Напрамкі асаблівай увагі арганізацыі: ядзерная зброя і раззбраенне, сусветная энергетыка, змяненні клімату, новыя тэхналогіі.
Кіруецца Саветам (Governing Board) на чале са Старшынём (Chair). Таксама ў складзе арганізацыі фарміруюцца: Савет навукі і бяспекі (складаецца са спецыялістаў па профільных напрамках дзейнасці), Савет спонсараў (складаецца з асабліва ўплывовых ці вядомых навукоўцаў і дзеячаў; у 2015 годзе налічвае 14 нобелеўскіх лаўрэатаў).
Арганізацыя выпускае рад выданняў з адкрытым доступам, сярод якіх аднайменны навукова-публіцыстычны часопіс, сеціўная пляцоўка thebulletin.org, на якой рэгулярна публікуюцца тэматычныя матэрыялы, і сімвалічны Гадзіннік Суднага дня.
Фінансаванне дзейнасці Федэрацыі — членскія зборы, узносы ад прыватных фондаў і асоб. Сярод значных, па стане на 2015 год, укладчыкаў: Інстытут грамадзянскай супольнасці, Міністэрства замежных спраў Нарвегіі, НПА NTI, Інстытут Вайншэнка, Універсітэт Чыкага, кансалтынгавыя кампаніі Аксе́нчар і Пентаграм, Фонд Ара́лаў (Плафшэарз), Фонд сям’і Блітэрсдорф, Фонд Карнегі, Фонд Ко́мптан, Фонд Лі́ты, Фонд Мак-Артураў, Фонд Мо́та, Фонд Нью-Ленд, Фонд О́лумаў, Фонд Проспект-Хіл, Фонд сям’і Рокфелераў, Фонд Скорпія-Райзінг, Фонд Сідлінгз, Фонд Хьюлітаў.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0096-3402
- 1 2 https://journals.sagepub.com/doi/full/10.2968/061001009
- 1 2 3 https://www.wnyc.org/story/h-h-goldsmith/
- ↑ Parker E. N. John Alexander Simpson, 3 November 1916 · 31 August 2000 // Proceedings of the American Philosophical Society — Philadelphia: APS, 2006. — Vol. 150, Iss. 3. — P. 499–503. — ISSN 0003-049X; 2326-9243
- 1 2 Guide to the Atomic Scientists of Chicago Records 1943-1955 Праверана 15 сакавіка 2024.
- ↑ Farlex Free Dictionary
- ↑ Як працытавана ў матэрыяле Background and Mission: 1945—2015 // The Bulletin of Atomic Scientists Архівавана 5 верасня 2015..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт арганізацыі: Матэрыялы па стане на 6.9.2015.