Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов»
Тып газета

«Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов» — штодзённая бальшавіцкая газета. Выдавалася 27—31 кастрычніка (913 лістапада) 1917 у Мінску на рускай мове.

Выданне «Бюллетень...» было распачата бальшавіцкай фракцыяй Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў з мэтай падтрымаць падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе з боку салдат Заходняга фронту і працоўных Беларусі, што выявілася ў 1-м нумары газеты. 27 кастрычніка (9 лістапада) ў ёй быў змешчаны «Загад № 1. Да насельніцтва гор. Мінска і ваколіц», у якім бальшавіцкая фракцыя ад імя выканкома Мінскага Савета абвясціла пераход улады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выкарыстоўваючы «Бюллетеня...» як надпартыйны орган, бальшавікі праводзілі праз яго сваю палітыку. Тут друкаваліся загады і тэлеграмы Петраградскага ВРК, паведамленні пра II Усерасійскі з'езд Саветаў, дэкрэты аб міры, зямлі, друку, прывітальныя тэлеграмы вайскоўцаў на адрас Савета народных камісараў і інш. На час пераходу ўлады да Камітэта выратавання рэвалюцыі газета не падпарадкавалася загадам апошняга і распачала супраць яго ідэйна-палітычную барацьбу. Спыніла існаванне ў сувязі з канчатковай перамогай бальшавікоў у Мінску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяменчык, М. Я. «Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов» / М. Я. Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 154. — ISBN 5-85700-142-0.