Бюст Марка Шагала (Лёзна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Бюст Марка Шагала
55°01′38,90″ пн. ш. 30°47′43″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Гарадскі пасёлак Лёзна
Дата пабудовы 2013 год

Бюст Марка Шагала — помнік у гарадскім пасёлку Лёзна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца побач з будынкам Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню памяць пра знакамітага мастака Марка Шагала была ўвекавечана ў г. п. Лёзна ў 2002 годзе. На будынку раённага Дома культуры была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка. На ёй было пазначана, што на гэтым месцы знаходзілася сядзіба сям’і, родам з якой быў Марк Шагал.

5 лістапада 2013 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця бюста знакамітаму мастаку. Такі падарунак жыхарам Лёзненшчыны зрабілі віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Азат Тарасян, архітэктар Яўген Кузняцоў. На ўрачыстай цырымоніі было адзначана, што пры стварэнні агульнай кампазіцыі памятнага месца былі выкарыстаны камяні з падмурка хаты, дзе жыла сям’я дзядзькі Марка Шагала.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бондарава, Т. Вяртанне Майстра: у Лёзне адкрыты бюст Марка Шагала / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2013. — 3 снеж. — С. 8.
  • Крупица, Н. Шагал в Лиозно / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. — 2013. — 9 нояб. — С. 3.
  • Похолкина, Ю. Памятник Шагалу — в центре Лиозно / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2013. — 9 лістап. — С. 1-2.