Бягомльскі музей народнай славы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бягомльскі музей народнай славы
Профіль комплексны
Заснаваны 1968
Падпарадкаванасць аддзел культуры Докшыцкага райвыканкама.
Месцазнаходжанне Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г.п. Бягомль, вул. Савецкая, 17, 211730
Памеры фонду 13 405
Агульная плошча 759
Выставачная плошча 510
Плошча запаснікаў 53
Адкрыты 9.00–17.00, акрамя нядзелі і панядзелка
begoml.museum.by

Бягомльскі музей народнай славымузей, створаны 17 красавіка 1968 г. Адкрыты 8 мая 1970 г. у год 25-годдзя Перамогі над нацысцкай Германіяй у г.п.Бягомль (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць). Спачатку экспазіцыя музея размяшчалася ў аднапавярховым будынку былой канторы саўгаса «Бягомльскі». У снежні 1985 г. музей пераведзены ў двухпавярховы мураваны будынак, узведзены ў 1890 г., які да 1917 г. належаў пану Булгаку. Агульная плошча экспазіцыі 474 м2, 17,1 тыс. экспанатаў, з іх 13,5 тыс. асноўнага фонду.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя музея размешчана ў 8 залах (399 м²), 6 з якіх прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Матэрыялы сведчаць пра ўдзел жыхароў Бягомльшчыны ў стварэнні антынацысцкіх падпольных груп, у партызанскай барацьбе, абароне Ленінграда, Масквы, Брэсцкай крэпасці і Сталінграда. У 2 залах матэрыялы расказваюць аб дзейнасці партызанскай брыгады «Жалязняк», партызанскага аэрадрома ў Бягомлі, вызваленне Бягомля ад немцаў у снежні 1942 г. Сярод экспанатаў: тэлефонны апарат і камутатар партызанскай брыгады «Жалязняк», медыцынскія інструменты, друкарскі станок і наборная каса друкарні, дзе выдавалася падпольная газета «Савецкі патрыёт», лістоўкі і інш. У музеі сабраны звесткі пра Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў раёна. У 1989 г. адкрыта экспазіцыя, якая адлюстроўвае жыццё і побыт мясцовага насельніцтва. Экспануюцца творы жывапісу, скульптуры, матэрыялы пра пісьменнікаў-землякоў, ураджэнцаў Бягомльшчыны Ю. Свірку, А. Ставера, Л. Чарняўскую, кампазітара Н. Сакалоўскага.

У 1990 г. у музеі створаны 2 дыярамы: «Партызанская пераправа на рацэ Бярэзіна» і «Падземны партызанскі шпіталь» (мастакі К.М. Саломка і С.С. Шафрановіч).

Музей наведалі больш за паўмільёна чалавек.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Першым дырэктарам музея быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Пятровіч Марозаў. Навуковым супрацоўнікам музея працаваў Пётр Мікалаевіч Добыш – партызан брыгады «Жалязняк». Дырэктары музея: у 1973—85 гг. Фёдар Міхайлавіч Літвінок (былы партызан брыгады «Жалязняк»), у 1985—89 гг. Дзмітрый Іванавіч Грабоўскі (гісторык), у 1990—2002 гг. – Уладзімір Канстанцінавіч Герасімёнак.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бегомльский музей народной славы // Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region /The nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л.Л. Прокофьевой. – Витебск, 2005. – С. 124.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • begoml.museum.by — афіцыйны сайт Бягомльскага музея народнай славы