Бягомльскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бягомльскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Докшыцкі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр пасёлак Бягомль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Тэлефонны код +375 2157

Бягомльскі сельсавет (да 2013 года Бягомльскі пасялковы савет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі з цэнтрам у гарадскім пасёлку Бягомль.

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паўночна-заходняя частка тэрыторыі сельсавета знаходзіцца на Докшыцкім ўзвышшы.

Па ўсходняй частцы сельсавета цячэ Бярэзіна, з захаду на ўсход сельсавет перасякаюць малыя рэчкі Студзенка і Дзяражына.

У паўднёвай частцы сельсавета, на мяжы з Мінскай вобласцю, знаходзіцца Дамашкаўскае возера.

Праз сельсавет праходзіць рэспубліканская аўтадарога Мінск — Віцебск M3

У складзе сельсавета, акрамя гарадскога пасёлка Бягомль, знаходзіцца яшчэ 40 вёсак.

На тэрыторыі Бягомльскага сельсавета знаходзіцца мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы вёскі Шунёўка[1], спаленай 22 мая 1943 г. у час карнай аперацыі «Котбус».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе пасялковы савет быў ператвораны ў сельсавет[2].

Зноскі

  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278(руск.)