Вышыня 15-60 см, сцябло прамое. Расце ў хваёвых лясах, на сухіх лугах, узлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні дробнымі белымі, радзей ружаватымі кветкамі. Блізкі сваяк анісу (а таксама каляндры, кропу, кмену).
Як прыправа (цяпер фактычна забытая ў Беларусі) ўжываецца пераважна маладое лісце з далікатным пахам і памяркоўна пякучым, даўкім смакам, што нагадвае агуркі, выключна ў свежым выглядзе — прыпраўляюць салаты, супы з гародніны, соўсы, вараную гародніну і рыбу; выкарыстоўваюць таксама ў якасці сурагату гарбаты. Лісце і плады ўжываюцца для араматызацыі вінаў, а карэнне — у вытворчасці горкіх лікёраў. У XIX стагоддзі ў Беларусі бядрынец, папярэдне вымачаны ў вадзе, дадаваўся ў тытунь-самасад дзеля паляпшэння смаку.
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Pimpinella dissectaRetz.
↑Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897