Бялюк (род раслін)
Бялюк (род раслін) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Бялю́к[1][2] (Anthericum) — род кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Раней род адносіўся да сямейства Асфадэлавыя (Asphodelaceae)[1], яшчэ раней да Лілейных (Liliaceae)[2].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным слабагалінастым сцяблом і кароткім карэнішчам. Лісце прыкаранёвае, сядзячае, простае, суцэльнае, лінейнае, з вострай верхавінкай і суцэльным краем. Кветкі белага колеру, у верхавінкавых суквеццях (мяцёлках ці гронках). Пялёсткаў 6. Плод — круглаватая скурыстая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду распаўсюджаны ў трапічных абласцях Афрыкі і на Мадагаскары. Таксама ў субтрапічных і ўмераных абласцях Еўропы і Амерыкі.
Растуць у стэпах і саваннах, лясах, на сухіх лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах.
На тэрыторыі Беларусі сустракаецца бялюк галінасты (Anthericum ramosum), і як інтадуктаваны вырошчваецца бялюк лілейны (Anthericum liliago)[1][2].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі з сайтаў The Plant List[3] і EOL род налічвае 9 відаў:
- Anthericum angustifolium Hochst. ex A.Rich.
- Anthericum baeticum (Boiss.) Boiss.
- Anthericum ×confusum Domin
- Anthericum corymbosum Baker
- Anthericum haygarthii Kies ex Oberm.
- Anthericum jamesii Baker
- Anthericum liliago L. — Бялюк лілейны
- Anthericum neghellense (Cufod.) Bjorå & Sebsebe
- Anthericum ramosum L. — Бялюк галінастыtypus
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в БелЭн 1996.
- ↑ а б в ЭПБ 1983.
- ↑ Anthericum // The Plant List (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Бялю́к // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 373. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Бялю́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Anthericum L. — Венечник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 341. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Черняковская Е. Г. Род 263. Венечник — Anthericum L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 53. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.