Вонкавым выглядам нагадвае сапраўдную ваўнянку.
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—6 см, крэмава-белаватая, пукатая ў маладых грыбоў, шырока-лейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем у старых. Ножка цыліндрычная, часам звужаная ў нізе, даўжынёй 2—4 см і 1—2 см у дыяметры, гладкая, усярэдзіне пустая, белая або ружавата-крэмавая, часам з буравата-вохрыстымі плямамі. Мякаць тонкая, шчыльная, светлая, пад скуркай ружаватая, са слабым пахам герані. Млечны сок белы, не змяняе колер на паветры[1], едкі. Пласцінкі белыя, пазней — крэмава-ружаватыя. Споры амаль шарападобныя, амаль бясколерныя, са слабым крэмавым адценнем
Ядомы грыб. Спажываецца соленая (спачатку вымочваюць або вараць, каб не было гаркаты).
↑Лесная энциклопедия: В 2-х т.(руск.)/Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др.— М.: Сов. энциклопедия, 1985.— Т.1.— С.67.— 563с.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия(руск.)/Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.— 2-е изд.— Мн.: БелСЭ, 1989.— С.264.— 599с.— 40 000 экз.— ISBN 5-85700-001-7.
Белянка // Лесная энциклопедия: В 2-х т.(руск.)/Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др.— М.: Сов. энциклопедия, 1985.— Т.1.— С.67.— 563с.