Бянь-фа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маньчжурская каса. Злева направа: XVII стагоддзе, XVIII стагоддзе, XIX стагоддзе
Кітайскія акрабаты з касічкамі (1655 год)

Бянь-фа (кіт.: 辮髪 — «касічкі») — традыцыйная мужчынская прычоска качавых народаў Вялікага еўразійскага стэпу, якую ў XIX стагоддзі ў краінах Захаду і Расіі памылкова прымалі за старадаўні «кітайскі звычай». Прадстаўляла сабой чуб ці коску, якая запляталася на патыліцы, верхавіне або скронях.

Разнавіднасці кос ў народаў Вялікага стэпу[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая прычоска маньчжураў, якія запляталі касу з трох пучкоў на патыліцы, агаляючы лоб і віскі. Іх папярэднікі — кідані, насілі такую ж прычоску на верхавіне. Сярод знакамітых сярэднявечных манголаў (як мужчын, так і жанчын) былі распаўсюджаныя прычоскі з дзвюма косамі, якія заплетались на скронях за вушамі.

Бянь-фа ў Кітаі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заваявання Кітая маньчжурамі ў 1644 годзе ўрад маньчжурскай дынастыі Цын абавязаў усё мужчынскае насельніцтва краіны заплятаць маньчжурскія косы у знак пакоры заваёўнікам. Нашэнне ж традыцыйных для ханьцаў доўгіх валасоў каралася смерцю. Таму ў тагачасным Кітаі хадзіла прымаўка: «той, хто мае галаву, не мае валасоў, той хто мае валасы, не мае галавы». Кітайцы, якія пратэставалі супраць маньчжурскага рэжыму ў часы Тайпінскага паўстання ў 1856—1864 гады, падкрэслена насілі доўгія валасы. Маньчжуры называлі іх «даўгавалосымі» (кіт.: 長毛; «чанмаа») або «валасатымі бандытамі» (кіт.: 髮賊; «фацзэй»). Маньчжурскія косы былі адмененыя толькі пасля звяржэння маньчжурскага рэжыму кітайцамі падчас Сіньхайскай рэвалюцыі 1912 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Непомнин О. Е. История Китая: Эпоха Цин. XVII — начало XX века. — Москва: Восточная литература, 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 辮髪 // 世界大百科事典 第2版. (яп.)