Бярозаўская ДРЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бярозаўская ДРЭС
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне  Брэсцкая вобласць Белаазёрск
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1961
Электрычная магутнасць, МВт 1 095 мегават
На карце
Бярозаўская ДРЭС (Беларусь)
Бярозаўская ДРЭС
Бярозаўская ДРЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бяро́заўская ДРЭС — першая і адна з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі. Пабудавана ў 19581967 гадах y горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы прамысловы ток дала ў 1961 годзе. 6 энергаблокаў, дзеючая магутнасць 940 тыс. кВт. На паліва выкарыстоўваецца мазут і прыродны газ. Праз Беларускую энергетычную сістэму злучана з энергасістэмамі суседніх з Беларуссю дзяржаў.

На будаўніцтве ДРЭС і ў іншых месцах горада ў розныя гады працавалі вядомыя беларускія пісьменнікі З. Дудзюк, Н. Мацяш, В. Супрунчук. Дакументальную аповесць «Белаазёрскі дзённік» (1963) У. Дадзіёмаў прысвяціў будаўнікам Бярозаўскай ДРЭС. У гонар дырэктара Бярозаўскай ДРЭС у 19611968 гг. У. М. Глінскага названа вуліца[1].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]